Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Кст 2016

Лукашэнка выступае за спорт без межаў і візавых фармальнасцей

Лукашэнка выступае за спорт без межаў і візавых фармальнасцей

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за спорт без межаў і без візавых фармальнасцей. Аб гэтым ён заявіў у час выступлення на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашым прыярытэтам павінен стаць спорт без межаў. Прычым для ўсіх - спартсменаў, трэнераў, простых балельшчыкаў і аматараў спорту", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка выступае за спорт без межаў і візавых фармальнасцейПрэзідэнт адзначыў, што з кожным годам розныя трансгранічныя лёгкаатлетычныя і велапрабегі пашыраюць кола сваіх удзельнікаў. У Беларусі ўсяляк вітаюць правядзенне спартыўных мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх выступаюць некалькі краін: гэта дае магчымасць умацоўваць супрацоўніцтва і аператыўна вырашаць праблемныя пытанні.

"Прапануем у рамках ЕАК фарміраваць штогадовы еўрапейскі каляндар такіх міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы масавыя. Неабходна для іх удзельнікаў, спартсменаў і балельшчыкаў істотна спрасціць візавыя, пагранічныя і мытныя фармальнасці, аж да іх адмены. Гэта дасць магчымасць прыцягнуць значна большую аўдыторыю", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

На пасяджэнні Генеральнай асамблеі ЕАК Аляксандру Лукашэнку ўручылі залаты ордэн Міжнароднай федэрацыі бокса. Узнагарода ўручаецца кіраўнікам дзяржаў на асаблівыя заслугі ў папулярызацыі спартыўнага і алімпійскага руху, а таксама ў знак прызнання самаадданасці справе развіцця бокса на міжнародным і нацыянальным узроўнях.Лукашэнка выступае за спорт без межаў і візавых фармальнасцейЛукашэнка выступае за спорт без межаў і візавых фармальнасцей

Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці Беларусі прыняць Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе

Лукашэнка прапануе ЕАК распрацаваць праект па дадатковай адукацыі спартсменаў, якія завяршылі кар'еру

Лукашэнка заклікае да большай празрыстасці ў дзейнасці WADA

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс