Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Oct 2015

Лукашэнка прыняў удзел у пасадцы Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя ААН

Лукашэнка прыняў удзел у пасадцы Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя ААН

23 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў удзел у цырымоніі пасадкі Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Цырымонія прайшла ў Лошыцкім парку ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам удзел у пасадцы дрэва прынялі намеснік адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, пастаянны каардынатар ААН і пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Лукашэнка прыняў удзел у пасадцы Дрэва міру і ўстойлівага развіцця ў гонар 70-годдзя ААНУ Лошыцкім парку з'явілася ніцая вішня. Такое ж дрэва было пасаджана ў маі гэтага года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Цырымонія пасадкі Дрэва міру і адзінства была прымеркавана да 70-й гадавіны Перамогі над фашызмам. Белы колер, якім цвіце ніцая вішня, у розных культурах сімвалізуе чыстату і адраджэнне, добразычлівасць і заклік да прымірэння.

Для Аляксандра Лукашэнкі правялі кароткую экскурсію па музеі Лошыцкай сядзібы. Прэзідэнт Беларусі паразмаўляў з кіраўнікамі дыпмісій краін-донараў і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, якія прыйшлі на цырымонію.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі