Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Jan 2017

Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва

Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва

16 студзеня, Каір /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва. Вам даволі добра вядомы трактары "Беларус". Цяпер яшчэ адно наша вялікае прадпрыемства - Мінскі аўтамабільны завод - пачынае асвойваць егіпецкі рынак, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Важна, што мы не толькі прадаём беларускую тэхніку, але і гатовы прыходзіць сюды са сваімі тэхналогіямі і спецыялістамі, ствараць тут узорна-паказальныя прадпрыемствы, паказваць, як мы можам працаваць, і вучыць егіпецкіх людзей вырабляць гэту прадукцыю".

Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтваНа думку кіраўніка дзяржавы, у Егіпце можна арганізаваць новыя сумесныя зборачныя прадпрыемствы, у прыватнасці па выпуску кар'ернай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.

Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва"Сёння ў свеце з'яўляецца вялікі інтарэс да выкарыстання беларускіх тэхналогій геолагаразведкі, бурэння глыбакаводных свідравін, ачысткі сцёкавых вод. Нашы спецыялісты гатовы падзяліцца з егіпецкімі партнёрамі набытымі ведамі і практычным вопытам, - сказаў Прэзідэнт. - У аграпрамысловай сферы мы можам сумесна рэалізоўваць праекты аж да стварэння дэманстрацыйных гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў".

Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтваПрэзідэнт заклікаў прадстаўнікоў бізнесу абедзвюх краін актыўней выкарыстоўваць у наладжванні двухбаковых сувязей магчымасці беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі, рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці. "Уносьце свае аргументаваныя прапановы і будзьце ўпэўнены ў падтрымцы на самым высокім узроўні. З боку майго калегі і сябра Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі вы сустрэнеце аналагічны падыход", - выказаў упэўненасць беларускі лідар.Лукашэнка: Перад Беларуссю і Егіптам адкрываюцца новыя гарызонты супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі