2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету з'яўляецца сімвалам трыумфу веры, жыцця і справядлівасці.
"З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца асаблівы настрой надыходзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі, якія нас акружаюць, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Шмат стагоддзяў праваслаўныя традыцыі напаўняюць душу беларускага народа выратавальнымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства".
"Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце", - пажадаў праваслаўным хрысціянам Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Вялікдзень для ўсяго хрысціянскага свету - сімвал трыумфу веры, жыцця і справядлівасці.
З году ў год у гэтыя радасныя дні ствараецца асаблівы настрой надыходзячага цуду. Мы пераацэньваем свае ўчынкі, дзелімся цяплом міласэрнасці з людзьмі, якія нас акружаюць, клапоцімся пра тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.
Шмат стагоддзяў праваслаўныя традыцыі напаўняюць душу беларускага народа выратавальнымі ісцінамі хрысціянства, дапамагаюць захаваць нашы бясцэнныя скарбы: любоў да роднай зямлі, талерантнасць, мудрасць і сілу адзінства.
Няхай незвычайны духоўны ўздым гэтага свята дапаможа нам у добрых справах, прынясе ў кожны дом мір, згоду і шчасце.
Аляксандр Лукашэнка