3 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Міліцыя забяспечвае належны ўзровень грамадскай бяспекі ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе ў гонар 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Аб'ектыўна ацэньваючы работу Міністэрства ўнутраных спраў у нашы дні, мы можам сумленна сказаць, што беларуская міліцыя сёння забяспечвае належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне, упэўнена кантралюе абстаноўку. Здольна папярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, абараніць грамадства і кожнага грамадзяніна ад любых злачынных замахаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што госці нашай краіны не толькі не ўтойваюць захаплення ад яе прыроднай і рукатворнай прыгажосці, але і высока цэняць спакой, парадак і бяспеку на вуліцах гарадоў і вёсак. "Па ўзроўні бяспекі жыцця. Такой ацэнкай могуць пахваліцца далёка не ўсе развітыя дзяржавы", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
Але, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, існуючыя поспехі не павінны стаць падставай для заспакойвання. Так, актуальнымі застаюцца шэраг негатыўных з'яў, а некаторыя віды злачыннасці набываюць выразна выяўленую міжнародную афарбоўку і транснацыянальны характар.