Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Снж 2017

Лукашэнка лічыць неабходным больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасць

Лукашэнка лічыць неабходным больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасць

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу неабходным акцэнтаваць вашу ўвагу на некаторых напрамках удасканалення і далейшага развіцця беларускай навукі. Першы і важнейшы з іх - больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасць. Перш за ўсё трэба сумесна вырашыць асноўныя праблемы машынабудавання і прамысловасці ў цэлым. Паколькі менавіта ў прамысловасці - ядро ўсіх інавацый. Няма краін з моцнай навукай і слабай прамысловасцю і наадварот", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Нацыянальнай акадэміі навук трэба больш увагі ўдзяляць выкананню ўскладзенай на яе функцыі сістэмнага навуковага інтэгратара, які звязвае разам навуку, вытворчасць і бізнес.

Прэзідэнт падкрэсліў, што прамысловасць сумесна з навукай і сістэмай адукацыі павінна вырашыць некалькі асноўных задач. Перш за ўсё неабходна вызначыць напрамкі дыверсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасцей - ад экспертызы новых тэхналогій і абсталявання да ўдзелу ў стварэнні і ўводзе іх у эксплуатацыю.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што новыя сучасныя заводы трэба будаваць, апіраючыся на навуковае абгрунтаванне. Паводле яго слоў, трэба забяспечыць сістэматычную работу ў галіне ацэнкі надзейнасці і якасці прадукцыі на ўсіх стадыях - ад яе распрацоўкі да выпуску.

Таксама адна з задач заключаецца ў канцэнтрацыі намаганняў на павышэнні высокатэхналагічнасці вытворчасці, каб вырашыць задачы кааперацыі і канкурэнцыі з індустрыяльна развітымі краінамі. "Для гэтага неабходна актывізаваць рэалізацыю тэхналагічных прыярытэтаў і канкрэтных перспектыўных праектаў. Мінпраму і іншым міністэрствам трэба дакладна разумець і арыентавацца на свае прадпрыемствы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, адным са шляхоў руху да новай эканомікі можа стаць далейшае развіццё лазернай і оптаэлектроннай тэхнікі, па якой ёсць значны навуковы задзел: "Краіна з'яўляецца ў гэтым плане рэгіянальным лідарам. Попыт на гэту тэхніку ёсць і ў ваенных, і ў медыкаў, на транспарце, у прамысловасці. І ён будзе толькі расці. І не толькі ў Беларусі. Таксама трэба развіваць усе спектры лічбавай эканомікі, сістэмы кіравання, штучны інтэлект".

Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць неабходным распрацаваць праграму развіцця электратранспарту, якая ўключае этапы беларускай лакалізацыі вытворчасці кампанентаў мабільных машын на электрычным і гібрыдным прыводзе, стварэнне і выпуск айчынных элементаў электрапрывода і акумулятараў.

"У авіякасмічнай галіне неабходна актыўней асвойваць новыя беспілотныя лятальныя комплексы, у тым ліку двайнога прызначэння, попыт на якія мы назіраем сёння ва ўсім свеце", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі