У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Врс 2016

Лукашэнка: Кітай можа разлічваць на Беларусь у пашырэнні сваіх інтарэсаў у Еўропе

Лукашэнка: Кітай можа разлічваць на Беларусь у пашырэнні сваіх інтарэсаў у Еўропе

29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кітай можа разлічваць на садзейнічанне Беларусі ў пытанні пашырэння сваіх інтарэсаў у Еўропе. Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне на сустрэчы са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Кітай можа разлічваць на Беларусь у пашырэнні сваіх інтарэсаў у ЕўропеПрэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Кітай дасягнулі самага высокага ўзроўню супрацоўніцтва. Ён канстатаваў адсутнасць якіх-небудзь праблем у палітычным супрацоўніцтве, а таксама наяўнасць добрых адносін як на ўзроўні лідараў дзвюх краін, так і асобных міністэрстваў і ведамстваў. "Мы гэтыя адносіны выбудоўвалі доўга, па цаглінцы і прыйшлі да ўзаемнага даверу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гэта цэнім у Беларусі, і вы павінны быць упэўнены, што ў цэнтры Еўропы вы маеце пляцоўку для пашырэння сваіх інтарэсаў. Вы можаце на нас разлічваць. Мы будзем рабіць усё, каб вашы інтарэсы былі прадстаўлены на еўрапейскім кантыненце".

Лукашэнка: Кітай можа разлічваць на Беларусь у пашырэнні сваіх інтарэсаў у ЕўропеКіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ўжо вельмі даўно пазнаёміўся з Кітаем і добра ведае гэту краіну. "За апошнія гады вы зрабілі велізарны рывок у сваім развіцці", - сказаў ён.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян падкрэсліў вялікі асабісты ўклад Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё кітайска-беларускіх адносін. "Кітайскі бок разглядае вас у якасці блізкага сябра, і мы гатовы прыкладаць дадатковыя намаганні па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс