У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Кст 2016

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

6 кастрычніка, Самарканд /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіяевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы крыху адсталі ў адносінах, у эканоміцы. Упэўнены, што ў бліжэйшы час - год, два, тры - мы абавязкова адыдзем ад гэтага смешнага тавараабароту. У нас ёсць велізарны патэнцыял. Мы маем патрэбу ў вас, вы маеце патрэбу ў нашай эканоміцы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы дамовімся і вызначым рамкі нашага афіцыйнага візіту, калі вы сфарміруеце ўрад, праведзяце прэзідэнцкія выбары".

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтваПрэзідэнт расказаў, што сёння павінен быў пачацца яго афіцыйны візіт ва Узбекістан. "Я загадзя не думаў і не падбіраў гэты момант. Толькі сёння ў самалёце адкрыў і паглядзеў: дык мы ж 6-8 кастрычніка збіраліся сустрэцца тут з Ісламам Абдуганіевічам і абмеркаваць нашы праблемы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, гэты візіт не такім павінен быў быць, але жыццё ідзе і прадаўжаецца. Наша з вамі задача - зрабіць так, каб узбекскі і беларускі народы мелі дастойныя ўзаемаадносіны. І мы гэта зробім. Гэта будзе добрай для яго памяццю".

У сваю чаргу Шаўкат Мірзіяеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прыезд у Самарканд і тую шчырую падтрымку, якую кіраўнік дзяржавы і Беларусь аказваюць Узбекістану. "Беларусь - гэта наш надзейны, шчыры, даўні партнёр, дружалюбная краіна, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Той тавараабарот, які сёння паміж намі існуе, не задавольвае ні вас, ні нас. Мы павінны знайсці тыя агульныя падыходы, каб ён вырас".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс