У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Ліс 2016

Лукашэнка: Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін

Лукашэнка: Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін

11 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што ў выніку вашага візіту мы здольны ўзняцца яшчэ на адну ступень у развіцці нашых адносін", - падкрэсліў беларускі лідар.

"У нас практычна няма палітычных рознагалоссяў. У нас адзіны погляд на міжнародны парадак дня. Вельмі добрыя адносіны па дыпламатычных каналах, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Так, гандлёва-эканамічныя адносіны ў нас крыху адстаюць ад нашых асабістых, міждзяржаўных адносін. Але нават у гэтай частцы таксама дынаміка дадатная і існуе добры прагрэс".

Лукашэнка: Беларусь і Турцыя здольны ўзняцца на новую ступень у развіцці адносін Аляксандр Лукашэнка запэўніў Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў шчырым стаўленні Беларусі да дружалюбнай Турцыі. "Нашы дружба і адносіны прайшлі выпрабаванне часам. І вы можаце быць упэўнены ў надзейнасці нашых адносін. З боку Беларусі мы заўсёды будзем прадказальныя для Турцыі, і наша палітыка заўсёды будзе адпавядаць таму курсу, які вы праводзіце ўжо не першы год", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў міждзяржаўных адносінах немалую ролю адыгрываюць асабістыя. "Калі браць пад увагу гэты фактар, то ў нас з вамі склаліся вельмі даўнія адносіны. Іх тэрмін - ужо больш за дзясятак гадоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў удзячнасць Прэзідэнту Турцыі за тое, што ў складзе турэцкай дэлегацыі ў Мінск прыехалі амаль 200 прадстаўнікоў і кіраўнікоў буйнейшых кампаній гэтай краіны. "Мы адкрыем беларуска-турэцкі бізнес-форум, на які зарэгістравалася каля 300 беларускіх кампаній. Гэта, відаць, самы буйны форум па колькасці кампаній у гісторыі незалежнай Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Рэджэп Таіп Эрдаган наведвае Беларусь упершыню, але выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на непагоду, краіна яму спадабаецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс