У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Врс 2016

Лукашэнка: Беларусь і Кітай дасягнулі самых даверных адносін

Лукашэнка: Беларусь і Кітай дасягнулі самых даверных адносін

29 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дасягнулі самых даверных адносін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пекіне на сустрэчы са Старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія два з палавінай дзесяцігоддзі ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай мы дасягнулі самай давернай і адкрытай не толькі размовы, але і адносін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі цэняць высокі ўзровень супрацоўніцтва з Кітаем, і запэўніў у тым, што ў асобе Беларусі кітайскі бок заўсёды зможа знайсці самага надзейнага сябра і партнёра.

У сваю чаргу Юй Чжэншэн адзначыў, што дзякуючы дружалюбнаму стаўленню беларускага лідара да Кітая ўносіцца вялікі ўклад у развіццё двухбаковых адносін і шматпланавага супрацоўніцтва. "Пад вашым моцным кіраўніцтвам у Беларусі захоўваецца палітычная стабільнасць і з'яднанасць грамадства", - сказаў ён.

Лукашэнка: Беларусь і Кітай дасягнулі самых даверных адносінЮй Чжэншэн таксама выказаў упэўненасць, што дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў КНР надасць магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс