Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Май 2013

Лёгкаатлетка Аліна Талай стала бронзавай медалісткай турніру Сусветнага выкліку ў Пекіне

Лёгкаатлетка Аліна Талай стала бронзавай медалісткай турніру Сусветнага выкліку ў Пекіне

22 мая, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Лепшая лёгкаатлетка 2012 года Беларусі Аліна Талай стала бронзавым прызёрам па бегу на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі чарговага турніру Сусветнага выкліку пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ІААФ), які прайшоў у Пекіне (Кітай), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вынік Аліны Талай у фінальным забегу на 100 м з бар'ерамі - 13,09 сек. Першае і другое месцы адпаведна занялі бягухі з ЗША Келі Велс (12,87 сек.) і Джыні Кроўфард (13,03 сек).

Да заваявання ўзнагароды ў Пекіне Аліна Талай на буйнейшых спаборніцтвах у 2013 годзе стала ўладальніцай серабра чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях, які ў сакавіку гэтага года праходзіў у шведскім Гётэбаргу. Узнагарода тады дасталася беларускай лёгкаатлетцы ў бегу на 60 м з бар'ерамі. Паказаўшы рэзультат 7,94 сек., яна ўстанавіла асабісты рэкорд на гэтай дыстанцыі. Асабісты рэкорд Талай на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі роўны 12,71 сек. Спартсменка ўстанавіла яго ў кваліфікацыйным забегу Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане. На аналагічнай дыстанцыі ўраджэнка Оршы станавілася ўладальніцай сярэбранага медаля чэмпіянату Еўропы-2012 у Хельсінкі (Фінляндыя) з вынікам 12,91 сек.

Астатнія беларусы на турніры Сусветнага выкліку ў Пекіне засталіся без медалёў. Дзмітрый Платніцкі ў трайным скачку заняў сёмае месца - 16 м 23 см, Алена Грышко-Дубіцкая ў штурханні ядра на 6-м месцы - 17 м 35 см.

Спаборніцтвы праходзілі на стадыёне "Птушынае гняздо", які з'яўляўся галоўнай арэнай Алімпіяды-2008.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі