Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Jun 2017

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачаўся ў Маскве

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачаўся ў Маскве

29 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартаваў сёння ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе форум прысвечаны супрацоўніцтву Беларусі і Расіі ў інавацыйнай сферы. Пленарнае пасяджэнне форуму адбудзецца на тэму "Вектары інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства". Пройдзе пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Праграмай форуму прадугледжаны таксама секцыйныя пасяджэнні з удзелам профільных міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін. Яны разгледзяць магчымасці стымулявання развіцця высокатэхналагічных канкурэнтаздольных вытворчасцей Беларусі і Расіі, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, ролю інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы, праблемы і перспектывы гарманізацыі заканадаўства ва ўмовах інтэграцыйнага развіцця, а таксама перспектывы партнёрства ІТ-кампаній. У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні супрацоўніцтва гарадоў і раёнаў Беларусі і Расіі, магчымасці пашырэння дзелавых сувязей паміж краінамі.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі-2017Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі-2017У час форуму адкрыецца выстаўка, на якой будуць прадстаўлены найноўшыя вытворча-тэхнічныя распрацоўкі, важнейшыя сумесныя праекты ў галіне прамысловасці і высокіх тэхналогій. Тэматычна беларуская экспазіцыя падзелена на 14 кластараў: машынабудаванне; касмічныя тэхналогіі; мікраэлектроніка і сонечная энергетыка; электратранспарт; праект па стварэнні сумеснага беларуска-расійскага рухавіка; біятэхналогіі; перадавыя распрацоўкі высокага ўзроўню; высокія тэхналогіі ў ахове здароўя; адытыўныя тэхналогіі 3D-друку і нанаіндустрыя; хімія і нафтахімія; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; маладзёжныя праекты; інавацыі ў лёгкай прамысловасці; кнігі Беларусі.

У дні форуму будзе працаваць кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім удзельнічаюць каля 60 прадпрыемстваў Беларусі.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі-2017Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі