У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Лют 2010

Фрыстайлісты Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі і Цімафей Слівец выйшлі ў фінал Алімпіяды-2010

Фрыстайлісты Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі і Цімафей Слівец выйшлі ў фінал Алімпіяды-2010
Антон Кушнір у Ванкуверы фота

23 лютага, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. На алімпійскіх спаборніцтвах па фрыстайлу сёння адбыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў лыжнай акрабатыцы ў мужчын. У гэтым відзе праграмы выступілі чатыры беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па суме дзвюх спроб у лік 12 фіналістаў прабіліся тры беларусы. Два з іх - прызёры Алімпійскіх гульняў - Дзмітрый Дашчынскі, які заняў па выніках двух скачкоў 4-е месца  (сумма балаў - 238,33) і Аляксей Грышын, які заняў 7-е месца (234,27), а таксама іх больш малады калега Цімафей Слівец, які паказаў  12-ю суму балаў - 221,91.

Няўдача напаткала лідэра гэтага сезона Кубка свету Антона Кушніра. Пасля першай кваліфікацыйнай спробы ён займаў 1-е месца, а вось другі скачок у яго не атрымаўся. Беларускі спартсмен дрэнна прызямліўся і ў выніку заняў толькі 15-ю пазіцыю ў падагульняючым пратаколе кваліфікацыйных спаборніцтваў, набраўшы ў суме 213,90 бала.

У аналагічным жаночым турніры права прадоўжыць барацьбу за медалі па выніках кваліфікацыі атрымалі дзве прадстаўніцы нашай краіны - Ала Цупер (1-е месца ў кваліфікацыі) і Асоль Слівец (7). Фрыстайлісткі разыграюць алімпійскія ўзнагароды ў ноч з 24 на 25 лютага па беларускім часе, а мужчыны - з 25 на 26 лютага.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс