Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Ліс 2016

Эрдаган: У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва

Эрдаган: У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва

11 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што шчаслівы наведаць Беларусь, і звярнуў увагу, што Турцыя была першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць Беларусі.

Эрдаган: У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва"Што датычыцца нашых будучых адносін, то ёсць шмат сфер, асабліва ў эканоміцы, каб працаваць разам", - адзначыў Прэзідэнт Турцыі. Ён таксама канстатаваў, што з улікам дзесяцімільённага насельніцтва Беларусі і васьмідзесяцімільённага насельніцтва Турцыі атрымліваецца 90 млн чалавек, гэта нямала. Паводле слоў Рэджэпа Таіпа Эрдагана, гэта лічба сведчыць, што разам можна вельмі шмат зрабіць, асабліва для эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй.

Нягледзячы на некаторы спад беларуска-турэцкага тавараабароту за апошнія тры гады, Прэзідэнт Турцыі ўпэўнены ў добрых перспектывах яго нарошчвання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі