Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Сак 2016

Дасье аб духоўнай спадчыне святой Ефрасінні Полацкай Беларусь прадставіць у ЮНЕСКА ў 2016 годзе

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дасье "Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны святой Ефрасінні Полацкай" будзе прадстаўлена на разгляд у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2016 годзе. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Аксана Сматрэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дасье рыхтавалася на працягу доўгага часу, цяпер завяршаецца работа па яго рэдагаванні, і ў гэтым годзе матэрыял будзе накіраваны ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дасье раскрывае ўнікальныя архітэктурныя і мастацкія асаблівасці Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя.

У 2017 годзе запланавана перадаць на разгляд экспертаў трансгранічнае дасье "Аўгустоўскі канал - твор чалавека і прыроды".

Спецыяліст дадала, што ў 2015 годзе файл "Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай" намініраваны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Ён знаходзіцца ў пераліку тых прэтэндэнтаў, якія будуць ацэньваць міжурадавы камітэт ЮНЕСКА ў лістападзе 2016 года.

У мінулым годзе ў Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Беларусь прадставіла прапановы па актуалізацыі беларускай часткі папярэдняга спіса аб'ектаў сусветнай спадчыны. Гэтыя прапановы адлюстраваны на сайце ЮНЕСКА.

Прадстаўленне беларускіх аб'ектаў у Спіс сусветнай спадчыны садзейнічае папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў свеце і папулярызацыі краіны. Беларусь супрацоўнічае з іншымі краінамі ў гэтым пытанні. Сталі ўжо традыцыйнымі Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, якія праводзяцца кожнай восенню. Акрамя таго, Беларусь у мінулым годзе далучылася да сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы "Удзел грамадства ў аднаўленні гістарычных гарадоў" (COMUS).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі