Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Лют 2018

Дар'я Домрачава заваявала алімпійскае серабро ў мас-старце

Дар'я Домрачава заваявала алімпійскае серабро ў мас-старце

18 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў мас-старце. Перамагла прадстаўніца Славакіі Настасся Кузьміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гонка на 12,5 км прайшла з перавагай Кузьміной, якая адразу ж захапіла лідарства і, дапусціўшы толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах, фінішавала першай з рэзультатам 35 мін 23,0 сек. Чэмпіёнка Сочы-2014 у гэтай дысцыпліне, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава адстала ад Настассі Кузьміной усяго на 18,8 сек. Беларуска магла б пазмагацца і за "золата", але на першай стральбе са становішча стоячы прамахнулася і была вымушана прабегчы штрафны круг. Гэты сярэбраны медаль стаў для Дашы пятым за час удзелу ў Алімпіядах. Акрамя трох залатых узнагарод Гульняў-2014 у яе яшчэ бронза Ванкувера-2010.

Трэцяе месца ў мас-старце заняла нарвежская спартсменка Цірыл Экхаф, якая ўступіла пераможцы 27,7 сек пры двух промахах на стрэльбішчы.

У першую дзясятку з беларускіх страляючых лыжніц трапіла Надзея Скардзіна, якая заняла 7-е месца (+47,9 сек; 0 промахаў). Ірына Крыўко няўдала правяла першую стральбу, прамахнуўшыся 3 разы, і ў выніку фінішавала толькі 26-й (+3 мін 41,0 сек.; 4).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі