У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Лют 2014

Беларуска Дар'я Домрачава выйграла алімпійскую гонку праследавання па біятлоне

Беларуска Дар'я Домрачава выйграла алімпійскую гонку праследавання па біятлоне

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы праследавання. Гэта першая ўзнагарода ў медальнай скарбонцы зборнай Беларусі ў Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыстанцыю працягласцю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі лідар беларускай каманды прайшла бездакорна, не дапусціўшы ніводнага промаху на стрэльбішчы. Пайшоўшы на трасу з 9-й пазіцыі з адставаннем ад трыумфатара спрынту Настассі Кузьміной амаль 40 сек, Дар'я Домрачава адразу накіравалася ў пагоню, якая завяршылася поспехам пры першым ужо заходзе на агнявы рубеж. Пасля першай выдатнай стральбы са становішча лежачы Дар'я адчула яшчэ большую ўпэўненасць і другую "лежку", а таксама першую "стойку" выканала бездакорна. Толькі на апошняй стральбе стоячы Дар'я "змазала" заключны выстрал, аднак адрыў ад праследавацеляў быў настолькі вялікі, што нават пры штрафным крузе яна апярэдзіла на фінішы сярэбранага прызёра нарвежку Туру Бергер на 37,6 сек. Уладальніцай бронзы стала славенская біятланістка Тэя Грэгарын (адставанне ад пераможцы - 42,0 сек.; 2 прамахі).

Дар'я Домрачава Сваю першую алімпійскую ўзнагароду Дар'я Домрачава заваявала на Алімпіядзе ў Ванкуверы-2010, стаўшы ўладальніцай бронзы ў індывідуальнай гонцы на 15 км. Акрамя таго, у актыве 27-гадовай беларускай біятланісткі два тытулы чэмпіёнкі планеты (2012, 2013), а таксама мноства перамог і прызавых месц на этапах Кубка свету. За спартыўныя дасягненні Дар'я Домрачава атрымала званне заслужанага майстра спорту. Да яе ў актыве беларускіх алімпійцаў было толькі адно золата, якое заваяваў фрыстайліст Аляксей Грышын у Ванкуверы-2010.

Вынікі астатніх беларускіх удзельніц сённяшняй гонкі праследавання: Надзея Скардзіна - 13 (+1 мін. 13,01 сек.; 1 промах), Людміла Калінчык - 33 (+3 мін. 24,2 сек.; 2), Настасся Дубарэзава - 56 (11 мін. 31,1 сек.; 12).

У біятлоннай праграме Сочы-2014 яшчэ 7 медальных гонак:

13 лютага

Мужчынская індывідуальная гонка 20 км

14 лютага

Жаночая індывідуальная гонка 15 км

16 лютага

Мужчынскі мас-старт 15 км

17 лютага

Жаночы мас-старт 12,5 км

19 лютага

Змешаная эстафета

21 лютага

Жаночая эстафета 4х6 км

22 лютага

Мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс