Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Oct 2018

Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму па версіі расійскага National Geographic

Беларусь стала лепшай краінай для агратурызму па версіі расійскага National Geographic

Беларусь у конкурсе часопіса National Geographic Traveler (Расія) стала лепшай краінай для агратурызму, беларус Леанід Пашкоўскі названы лепшым трэвэл-блогерам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт National Geographic Traveler.

Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" з 50 працэнтамі галасоў, абышоўшы ў чытацкім галасаванні Італію, Бразілію, Кітай і ЗША. "Вясковы турызм - адзін з самых прывабных варыянтаў адпачынку ў Беларусі. Сёння тут знаходзяцца больш за 2 тыс. аграсядзіб", - адзначаюць аўтары рэйтынгу. Беларусь ужо была на першым радку рэйтынгу лепшых краін для агратурызму па National Geographic у 2016 годзе.

Аўтара блога "Хачу дадому. Падарожжы, у якія вы не паедзеце" Леаніда Пашкоўскага чытачы расійскага часопіса назвалі лепшым трэвэл-блогерам. Ён набраў 47 працэнтаў галасоў і з вялікім адрывам абышоў канкурэнтаў. На канал Леаніда Пашкоўскага на YouTube падпісана больш за 225 тыс. чалавек.

Анлайн-галасаванне за лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку - National Geographic Traveler Awards 2018 - праходзіла з 22 чэрвеня па 5 кастрычніка ў 25 асноўных намінацыях. Турысты выбіралі лепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі