Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Apr 2016

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчання

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчання

12 красавіка, Дзяржынскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь мае намер ісці па шляху інтэграцыі ў сусветную інфармацыйную прастору, развіваючы Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчання. Адпаведныя задачы паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання цэнтра касмічнай сувязі, ствараемага ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У свой час мы пачыналі з аказання паслуг па стварэнні спадарожнікаў для іншых краін. Цяпер мы ў кааперацыі можам стварыць гэту тэхніку самі, з чыёй-небудзь дапамогай даставіць у космас (касмадромы нам не патрэбны). Спадарожнікам мы кіруем, прадукцыю ад яго атрымліваем і прадаём. Усё ў нашых руках", - сказаў Прэзідэнт.

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчанняКіраўніку дзяржавы далажылі аб праекце па стварэнні Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання, які рэалізуецца ў адпаведнасці з кантрактам паміж кітайскай прамысловай карпарацыяй "Вялікая сцяна" і беларускім заводам дакладнай электрамеханікі. У студзені бягучага года з кітайскага касмадрома быў запушчаны беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1".

Цяпер, адзначыў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў, стаіць задача камерцыялізацыі спадарожніка для атрымання прыбытку ў далейшым. Пры гэтым названы перспектыўны праект арыентаваны не толькі на аказанне паслуг у сферы сувязі замежным партнёрам, але і на ўнутраны рынак, у тым ліку для патрэб арміі і іншых сілавых структур. Фактычна размова ідзе пра якасна новы этап у развіцці сувязі ў Беларусі. З запускам "Белінтэрсата-1" Беларусь увайшла ў прэстыжны спіс больш як трыццаці краін, якія маюць спадарожнік уласнай сістэмы сувязі.

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчанняПаводле слоў Сяргея Гурулёва, самае аптымальнае - мець тры спадарожнікі, якія, знаходзячыся на геастацыянарнай арбіце, будуць пакрываць практычна ўсю тэрыторыю Зямлі. "Калі нам гэта сёння трэба і выгадна, то гэта дзяржаўная справа. Мы і стваралі гэты праект, каб ён акупіўся", - адзначыў беларускі лідар.

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчанняАляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што як і ў іншых галінах, самае галоўнае - прадаць канечны прадукт і бачыць рынкі збыту для аказання адпаведных паслуг. "Калі будуць такія напрацоўкі, мы запусцім другі спадарожнік. Відаць, ён патрэбны для больш надзейнай сувязі, - сказаў Прэзідэнт. - Гэты комплекс шматфункцыянальны і вельмі патрэбны для нашай краіны. Мы яго будзем развіваць. Вельмі рады, што для нашай моладзі ёсць такія рабочыя месцы. Гэтаму мы будзем удзяляць першарадную ўвагу".

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчанняУ час сустрэчы з супрацоўнікамі Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час ім была пастаўлена задача па развіцці ў Беларусі касмічнай галіны. Тады было даволі шмат скептыкаў, якія лічылі, што ў гэтым няма неабходнасці. "Мы пайшлі ў гэту сферу для таго, каб развівалася нацыя. Узворваць зямлю, сеяць, убіраць мы навучыліся. Вырабляць складаны прадукт у прамысловасці мы таксама навучыліся. Але гэта не космас, гэта не атамная станцыя, гэта не Парк высокіх тэхналогій - тыя напрамкі, якія арыентаваны ў будучае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што па шляху развіцця перадавых напрамкаў пайшлі і ў многіх іншых галінах. У іх ліку медыцына, дзе асвойваюцца ўсё новыя высокатэхналагічныя віды аперацый. Пад патрабаванні сучаснасці адаптуецца і сфера адукацыі. "Гэта рашэнне было прынята для таго, каб нацыя жыла і, развіваючыся, была самай перадавой", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь мае намер развіваць Нацыянальную сістэму спадарожнікавай сувязі і вяшчанняВяртаючыся да тэмы касмічнай галіны, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэты напрамак, па сутнасці, дае штуршок развіццю шэрага прадпрыемстваў: "Запуск спадарожніка, будаўніцтва цэнтра кіравання палётамі - гэта работа для многіх прадпрыемстваў і тысяч людзей. Гэта для мяне было галоўным, што мы будзем развіваць спадарожныя галіны".

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з арганізацыяй жыллёва-бытавых умоў для супрацоўнікаў аб'екта, наведаўшы размешчаны побач з цэнтрам шматкватэрны дом, дзе створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі