Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Врс 2016

Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ігар Бокій заваяваў бронзавую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам ён паказаў час 1 мін 06,71 сек. Вышэй у падагульняючым пратаколе размясціліся Аляксей Фядына з Украіны і Фірдаўсбек Мусабекаў з Узбекістана, якія паказалі аднолькавы рэзультат - 1 мін 04,94 сек.

Для Ігара Бокія бронзавая ўзнагарода стала трэцяй. Раней беларус перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем. Усяго ж у актыве атлета-паралімпійца ўжо дзевяць узнагарод. Чатыры гады таму ў Лондане ён заваяваў пяць залатых і адну бронзавую ўзнагароду.

У спаборніцтвах па адаптыўным (акадэмічным) веславанні беларуска Людміла Волчак заняла пятае месца. Плыўчыха Настасся Зудзілава стала сёмай на дыстанцыі 100 м брасам.

У медальным заліку летняй Паралімпіяды Беларусь з чатырма ўзнагародамі займае 24-е месца. Лідзіруюць інваспартсмены з Кітая - 92 медалі, 39 з якіх - залатыя. Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра завершацца 18 верасня.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі