Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Dec 2010

Аляксандр Лукашэнка: Усебеларускі сход - вышэйшае праяўленне народаўладдзя

Аляксандр Лукашэнка: Усебеларускі сход - вышэйшае праяўленне народаўладдзя

6 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Усебеларускі сход - вышэйшае праяўленне народаўладдзя, якое ўвасабляе ў сабе гістарычны вопыт і сучасныя тэндэнцыі дэмакратызму. Аб гэтым сёння ва ўступным слове на IV Усебеларускім народным сходзе заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, вось ужо чацвёрты раз за гісторыю маладой беларускай суверэннай дзяржавы збіраецца такі прадстаўнічы форум. "Вытокі гэтай формы дэмакратыі зыходзяць з глыбіні стагоддзяў - з народных вечаў, якія праходзілі на славянскіх землях і ў нашых старажытных Полацку і Тураве, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Спрадвеку на такія сходы выносіліся пытанні першачарговай важнасці і значнасці. Мы адрадзілі і прадаўжаем гэту добрую традыцыю".

Паводле слоў беларускага лідара, Усебеларускі народны сход дае магчымасць не проста весці адкрытую, сумленную і зацікаўленую размову людзей і ўлады, але і прымаць рашэнні аб выбары стратэгіі развіцця дзяржавы. "Не келейна, а галосна, не ў кабінетах, а з шырокім удзелам усіх слаёў насельніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі