Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Ліп 2012

3D-экскурсіі пачнуць праводзіць у літаратурным музеі Янкі Купалы з 3 жніўня

3D-экскурсіі пачнуць праводзіць у літаратурным музеі Янкі Купалы з 3 жніўня

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экскурсіі ў фармаце 3D пачнуць праводзіць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы з 3 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы музея Глафіра Кушаль.

"На двары ХХІ стагоддзе, і цяпер расказваць аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў музеі будуць і з дапамогай мультымедыйных тэхналогій. Дзякуючы гэтаму гледачы змогуць па-новаму зірнуць на творчасць беларускага песняра", - сказала Глафіра Кушаль.

Так, у трох экспазіцыйных залах наведвальнікі ўбачаць на мультымедыйных прэзентацыях экспанаты, не прадстаўленыя на выстаўцы, таксама ў іх з'явіцца магчымасць "пагартаць" рукапісы паэта і нават "пабываць" у музеі-сядзібе Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка. У адной з залаў наведвальнікам будуць выдаваць спецыяльныя акуляры, з дапамогай якіх яны ўбачаць у трохмерным паказе фільм, прысвечаны Купаллю - святу, якое так любіў паэт.

Усяго ў музеі дзевяць экспазіцыйных залаў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы, а таксама гісторыі яго роду. Паводле слоў Глафіры Кушаль, у хуткім часе мультымедыйныя тэхналогіі з'явяцца ва ўсіх залах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі