У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

12 Май 2014

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў каманды Швейцарыі 4:3 на ЧС у Мінску

Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў каманды Швейцарыі 4:3 на ЧС у Мінску

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў каманды Швейцарыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Швейцарыя - 4:3 (1:2, 1:0, 2:1).

"Мінск-Арэна". 13 207 гледачоў.

Беларусь: Коваль; Корабаў - Грабарэнка; Сцяпанаў - Грабоўскі - Калюжны; Дзянісаў - Явенка, Плат - Стась - С.Касціцын; Стасенка - Гатавец, Кальцоў - Кітараў - А.Касціцын; Угараў - Волкаў - Яфіменка; Караў, Кавыршын.

Швейцарыя: Бэра; Шлумпф - Ёсі, Мозер - Рамі - Брунер; Зегер - Вебер, Кунці - Ф'яла - Холенштайн; Блюм - Гросман, Амбюль - Плюс - Суры; Кукан - Руфенахт, Шэпі - Станчэску - Фруадэво.

Шайбы: 1:0 - С.Касціцын (5.32, у меншасці), 1:1 - Вебер (Брунер, Ёсі, 6.13, у большасці), 1:2 - Шэпі (17.41, у меншасці), 2:2 - Стась (Корабаў, Плат, 23.06), 2:3 - Фруадэво (Зегер, 43.59), 3:3 - С.Касціцын (Калюжны, Грабоўскі, 49.49), 4:3 - Грабоўскі (С.Касціцын, 57.54).

Кідкі: 23-31

Штраф: 8-10.

Беларусь - Швейцарыя Увесь матч праходзіў на высокіх скорасцях, і спачатку швейцарцы мелі некаторую перавагу. Аднак рахунак адкрылі гаспадары: на 6-й мінуце, калі беларусы гулялі ў меншасці, сваю другую шайбу на турніры закінуў Сяргей Касціцын. Перавага захоўвалася нядоўга: усяго праз 45 секунд зборная Швейцарыі рэалізавала большасць пасля кідка Яніка Вебера - 1:1. Незадоўга да сірэны госці здолелі паўтарыць поспех беларусаў, гуляючы ў колькаснай меншасці, і выйшлі наперад - гол у актыве Рэта Шэпі.

Беларусь - Швейцарыя Другі перыяд пачаўся пры ліку 2:1 на карысць "крыжаносцаў" і пры большасці ў беларусаў, а адразу пасля аднаўлення гульні гаспадары атрымалі яшчэ большую перавагу, гуляючы 5 супраць 3 сапернікаў, але скарыстацца такім зручным шанцам не змаглі. І ўсё ж у хуткім часе Андрэй Стась зрабіў цудоўны сольны праход, і рэзультат зраўнаваўся - 2:2.

Беларусь - Швейцарыя У заключнай дваццацімінутцы альпійская дружына зноў захапіла ініцыятыву і зноў выйшла наперад пасля кідка Эцьена Фруадэво. Беларусы не збіраліся здавацца, і ў самы патрэбны момант сваё важкае слова сказалі лідары: Аляксей Калюжны і Міхаіл Грабоўскі сталі асістэнтамі Сяргея Касціцына, які аформіў галявы дубль, - 3:3. Але гэта было яшчэ не ўсё: Міхаіл Грабоўскі, атрымаўшы цудоўную перадачу ад героя матчу Сяргея Касціцына, вывеў беларусаў наперад - 4:3. Гэта шайба была пераможнай. Лепшым іграком у складзе пераможцаў прызнаны Сяргей Касціцын, а ў швейцарцаў - Эрык Блюм.

На старце беларусы спачатку ўступілі камандзе ЗША (1:6), а затым атрымалі дзве вікторыі - над сборнай Казахстана (4:1) і цяпер над Швейцарыяй. Швейцарцы прайгралі трэці раз, да гэтага былі няўдачы ў гульнях з расіянамі (0:5) і амерыканцамі (2:3).

Сённяшні гульнявы дзень завершыцца матчамі Чэхія - Канада і ЗША - Расія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс