У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

17 Май 2014

Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі каманду Германіі з лікам 5:2 на ЧС у Мінску

Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі каманду Германіі з лікам 5:2 на ЧС у Мінску

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі, прайграючы 0:2, атрымалі валявую перамогу над камандай Германіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Германія - 5:2 (1:2, 1:0, 3:0).

"Мінск-Арэна". 14 478 гледачоў.

Беларусь: Коваль (Лаланд, 20.00); Грабарэнка - Корабаў, Сцяпанаў - Грабоўскі - Калюжны (капітан каманды); Дзянісаў - Явенка, С.Касціцын - Стась - Плат; Стасенка - Гатавец, А.Касціцын - Кітараў - Угараў; Кальцоў - Волкаў - Яфіменка; Кавыршын, Усенка.

Германія: Цэп; Анкерт - Браўн, Маўэр - Барта - Шутц; Кохль - Хердлер (капітан каманды), Хоспельт - Опенхаймер - Небельс; Кругер - Акдаг, Кінк - Зайдэнберг - Піета; Рыдэр - Эліц - Вайс; Мюлер, Драйзайтль.

Беларусь - Германія - 5:2 Шайбы: 0:1 - Хоспельт (08.04), 0:2 - Барта (Шутц, Маўэр, 11.53), 1:2 - Сцяпанаў (Грабоўскі, Калюжны, 15.27,  большасці), 2:2 - Угараў (Сцяпанаў, 34.223), 3:2 - Грабоўскі (С.Касціцын, Калюжны, 42.55), 4:2 - Плат (Стасенка, Стась, 44.05) 5:2 - Грабоўскі (С.Касціцын, 49.54).

Кідкі: 17-19.

Штраф: 29-2.

Беларусь - Германія - 5:2 Гэта сустрэча была вельмі важнай для абодвух сапернікаў: беларускія хакеісты ў чатырох папярэдніх матчах набралі 6 ачкоў, а зборная Германіі мела на адзін бал менш і таксама вядзе барацьбу за выхад у чвэрцьфінал сусветнага першынства. Менавіта таму каманды пачалі сустрэчу даволі асцярожна, і за першыя 8 мінут гульнявога часу варатары амаль не ўступалі ў гульню. Гэта крыху спрыяла таму, што галкіпер беларусаў Віталь Коваль у самым пачатку 9-й мінуты прапусціў кідок Кая Хоспельта ад сіняй лініі - 1:0 на карысць Германіі. Беларускія хакеісты не змаглі хутка адыграцца, а немцы натхнёныя першым поспехам, у хуткім часе падвоілі вынік пасля сольнага праходу Аляксандра Барты. Прапусціўшы два галы, падапечныя Глена Хэнлана ўзмацнілі націск на вароты Роба Цэпа і на 16-й мінуце атрымалі колькасную перавагу, якую тут жа рэалізаваў Андрэй Сцяпанаў.

Беларусь - Германія - 5:2

У перапынку галоўны трэнер беларусаў Глен Хэнлан вырашыў замяніць варатара, месца Віталя Коваля заняў Кевін Лаланд, якому адразу ж давялося адбіць некалькі небяспечных кідкоў. Беларускія хакеісты таксама не адседжваліся каля сваіх варот, і ў адной з атак шайба трапіла ў штангу варот сапернікаў. Немцы не раз адказвалі контратакамі, выкарыстоўваючы недагляды гаспадароў сусветнага першынства, але Лаланд быў надзейны і некалькі разоў выратаваў каманду ў безнадзейных сітуацыях. На 15-й мінуце беларусы ўсё ж здолелі зраўнаваць лік, калі моцны кідок Андрэя Сцяпанава адбіў Роб Цэп, а Аляксей Угараў дабіў шайбу ў вароты - 2:2.

 

У заключнай трэці паядынку гаспадары адразу пайшлі наперад, і праз 3 мінуты Міхаіл Грабоўскі пасля кідка Сяргея Касціцына добра згуляў на “пятачку” каля варот Цэпа і ўпершыню вывеў беларусаў наперад. Прайшло крыху больш за мінуту, і сваю першую шайбу на мінскім ЧС закінуў беларускі канадзец Джэф Плат - 4:2. У хуткім часе яго поспех паўтарыў Міхаіл Грабоўскі, які аформіў галявы дубль за 10 мінут да заканчэння сустрэчы.
 
Беларусь - Германія - 5:2 Пасля сённяшняга поспеху ў актыве зборнай Беларусі стала 9 ачкоў і яна апярэдзіла фінаў і амерыканцаў, дагнаўшы Латвію. Свой наступны матч беларусы правядуць у панядзелак, 19 мая, супраць зборнай Латвіі, а ў аўторак, 20 мая, завершаць папярэдні раўнд сустрэчай з лідарамі групы В расійскімі хакеістамі.

Цяпер становішча ў гэтай групе такое: Расія - 15 (5 матчаў; розніца шайб - 26-6), Латвія - 9 (5; 17-18), Беларусь - 9 (5; 14-14), Фінляндыя - 8 (5; 13-9), ЗША - 8 (5; 19-18), Германія - 5 (5; 9-15), Швейцарыя - 4 (4; 10-17), Казахстан - 2 (5; 11-22).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс