Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

26 Май 2014

На чэмпіянаце свету - 2014 быў паказаны хакей найвышэйшага класа

На чэмпіянаце свету - 2014 быў паказаны хакей найвышэйшага класа

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету - 2014 у Мінску быў паказаны хакей найвышэйшага класа. Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Цацоха.

"Чэмпіянат прайшоў на самым дастойным узроўні, і гэта адзначаюць не толькі беларусы як гаспадары сусветнага першынства, але і нашы госці, - сказаў парламентарый. - Быў паказаны хакей найвышэйшага класа. Хакеісты, трэнеры, балельшчыкі прызнаваліся, што атрымалі максімальнае задавальненне ад самога мерапрыемства і ўдзелу ў ім".

"Беларусь даказала, што мы можам арганізаваць спартыўныя пяршынствы любога ўзроўню, і хацелася б, каб гэты факт быў узяты пад увагу грамадскасцю ўсяго свету. Думаю, усе, хто раней крытыкаваў правядзенне ЧС у Беларусі і хацеў, каб ён не адбыўся, ужо зразумелі сваю памылку", - сказаў субяседнік.

На думку дэпутата, нацыянальная дружына выдатна выступіла на ЧС. "Крыху не пашанцавала - маглі выйсці ў паўфінал, на тое былі ўсе падставы. Тым не менш, беларуская зборная - малайцы. Вельмі радасна за нашых братоў-расіян, якія ўзялі галоўную ўзнагароду. Расійская каманда паказала феерычны хакей, ды і фіны змагаліся вельмі добра. Трэба аддаць належнае абодвум фіналістам - выніковая гульня атрымалася выдатная. Каманды паказалі добры, моцны, прыгожы хакей і прынеслі радасць гледачам", - адзначыў Аляксандр Цацоха.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі