Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

22 Май 2014

Беларускія хакеісты прайгралі шведам 2:3 і не выйшлі ў паўфінал ЧС

Беларускія хакеісты прайгралі шведам 2:3 і не выйшлі ў паўфінал ЧС

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заключным чвэрцьфінальным паядынку мінскага чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі прайграла шведам і завяршыла выступленне на дамашнім сусветным першынстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Швецыя - 2:3 (0:1, 2:1, 0:1).

"Мінск-Арэна". 14 598 гледачоў.

Беларусь: Лаланд; Дзянісаў - Явенка, Плат - Стась - Калюжны; Корабаў - Грабарэнка, С.Касціцын - Кітараў - А.Касціцын; Стасенка - Гатавец, Сцяпанаў - Осіпаў - Угараў; Яфіменка - Волкаў - Кавыршын; Караў.

Швецыя: Нільсан; Франсан - Экхальм, Ліндстрэм - Мелер - Бэклунд; Бурстрэм - Андэрсен, Нюквіст - Ярнкрак - Класен; Эрыксан - Густафсан, Д.Эрыксан - Шэгрэн - Х'ялмарсан; Даніэльсан - Лундквіст - Аксельсан; Нюгрэн, Расмусен.

Шайбы: 0:1 - Даніэльсан (Экхальм, Класен, 13.41, у большасці), 1:1 - Плат (Калюжны, Стась, 25.39), 2:1 - Яфіменка (Плат, 34.13), 2:2 - Д.Эрыксан (Нюгрэн, Бэклунд, 37.27, у большасці), 2:3 - Экхальм (53.58).

Кідкі: 23-25.

Штраф: 8-6.

Беларусь - Швецыя

Апошні чвэрцьфінал атрымаўся на рэдкасць упартым і даставіў шмат самых розных эмоцый гледачам, якія запоўнілі трыбуны "Мінск-Арэны". У першым перыядзе відавочна лепш выглядалі чэмпіёны свету, а беларусы, у якіх адсутнічаў адзін з лідараў атак Міхаіл Грабоўскі, у асноўным адбіваліся ад шматлікіх атак сапернікаў. Некалькі разоў галкіпер гаспадароў першынства Кевін Лаланд выручаў каманду ў вельмі няпростых сітуацыях. Аднак і ён быў бяссільны, калі беларуская дружына засталася ў меншасці, і Ніклас Даніэльсан адкрыў лік.

Беларусь - Швецыя

Другі перыяд сустрэчы прайшоў з перавагай беларускіх хакеістаў, якія не толькі выраўнавалі становішча, але і выйшлі наперад. Рахунак пасля выдатнай перадачы Аляксея Калюжнага зраўнаваў Джэф Плат, а потым беларускі канадзец удала асісціраваў Аляксею Явенку пры другім узяцці шведскіх варот. У заключнай дваццацімінутцы цудоўны шанц зноў вывесці беларусаў наперад упусціў капітан каманды Аляксек Калюжны, які не здолеў рэалізаваць буліт. Затое шведы вельмі акуратна правялі астатнія мінуты гульні і змаглі дабіцца перамогі. Вырашальны гол запісаў сабе ў актыў Маціяс Экхальм.

Беларусь - Швецыя

Нягледзячы на паражэнне, зборная Беларусі не заслугоўвае папроку за выступленне на гэтым сусветным першынстве: каманда атрымала чатыры вікторыі на групавым этапе, на роўных змагалася з вельмі моцнымі сапернікамі з Расіі, Фінляндыі і Швецыі, паказаўшы добры хакей. Пасля чвэрцьфіналу балельшчыкі праводзілі беларускіх хакеістаў моцнымі апладысментамі, а ігракі падзякавалі гледачам за падтрымку на працягу ўсяго чэмпіянату.

Беларусь - Швецыя

Такім чынам, вядомы абедзве чвэрцьфінальныя пары, якія згуляюць у суботу, 24 мая, на лёдзе "Мінск-Арэны": Швецыя - Расія, Фінляндыя - Чэхія. Пераможцы паўфінальных гульняў 25 мая сустрэнуцца ў вырашальным матчы за золата, а няўдачнікі паспрачаюцца за бронзу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі