У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску

20 Май 2014

Беларускія хакеісты прайгралі расіянам з лікам 1:2 на ЧС у Мінску

Беларускія хакеісты прайгралі расіянам з лікам 1:2 на ЧС у Мінску

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У заключным матчы групы В беларускія хакеісты прайгралі расіянам і занялі трэцяе месца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Расія - 1:2 (0:0, 0:2, 1:0).

"Мінск-Арэна". 14 679 гледачоў.

Беларусь: Коваль; (Лаланд 36.14); Корабаў – Грабарэнка, С.Касціцын – Кавыршын – Волкаў; Дзянісаў - Гатавец, А.Касціцын – Стась – Плат; Явенка – Усенка, Сцяпанаў – Кітараў – Угараў; Караў, Яфіменка, Осіпаў.

Расія: Баброўскі; Дзянісаў – Чудзінаў, Калінін – Шыпачоў – Плотнікаў; Кутузаў – Мядзведзеў; Ціханаў – Малкін – Кулёмін; Якаўлеў – Бялоў, Зарыпаў – Анісімаў – Шырокаў; Дадонаў – Бурмістраў – Кузняцоў; Зубараў.

Шайбы: 0:1 - Плотнікаў (Шыпачоў, Ціханаў, 32.46, у большасці), 0:2 - Шыпачоў (Плотнікаў 35.47), 1:2 - Дзянісаў (Кітараў, 45.49)

Кідкі:27-20.

Штраф: 10-8.

Беларусь - Расія Абедзве каманды ўжо забяспечылі сабе пуцёўкі у чвэрцьфінал і гулялі без некалькіх вядучых ігракоў. У беларусаў не было Аляксея Калюжнага і Міхаіла Грабоўскага, а ў расіян адсутнічаў Аляксандр Авечкін, затое дэбютаваў Яўген Малкін. На жаль, менавіта пры сутыкненні з форвардам "Пітсбурга" ў канцы другога перыяду траўму атрымаў галкіпер беларускай дружыны Віталь Коваль, які не раз выручаў каманду ў няпростых сітуацыях. Кевін Лаланд, які замяніў яго, таксама дзейнічаў нядрэнна на апошнім рубяжы абароны, чаго не скажах аб абаронцах беларусаў, якія нярэдка памыляліся каля сваіх варот.

Беларусь - Расія

Сустрэча праходзіла пад дыктоўку каманды Алега Знарка, якая гуляла з вялікім запасам. Падапечныя Глена Хэнлана ў асноўным абараняліся і вельмі рэдка непакоілі Сяргея Баброўскага. Але ўсё ж беларусы здолелі парадаваць сваіх прыхільнікаў. На 6-й мінуце заключнага перыяду пасля выдатнага паса Аляксандра Кітарава, шайбу закінуў Уладзімір Дзянісаў, які ў адсутнасці Калюжнага быў капітанам каманды. У самай канцоўцы гульні беларусы прыціснулі расіян, але адыграцца так і не змаглі. Гэта сёмая вікторыя расіян у Мінску, і яны сталі адзінай камандай, якая не страціла ніводнага ачка на першым этапе.

Беларусь - Расія

Такім чынам, беларусы фінішавалі трэцімі ў групе В пасля расіян і амерыканцаў, а чацвёрты пропуск у плэй-оф дастаўся зборнай Фінляндыі.

Падагульняючае становішча ў групе В: Расія - 21 ачко, ЗША - 14, Беларусь - 12, Фінляндыя - 11, Швейцарыя - 10, Латвія - 9, Германія - 5, Казахстан - 2.

У чацвер, 22 мая, у чвэрцьфіналах беларусы згуляюць з камандай Швецыі, расіяне сустрэнуцца з французамі, амерыканцы будуць сапернічаць з чэхамі, а фіны паспрабуюць даць бой канадцам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс