Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

16 Ліс 2018

Творчы праект "Фальклор – душа народа"

Творчы праект

Назва праекта: Творчы праект "Фальклор – душа народа" (стварэнне кутка фальклору пры Матырынскім сельскім клубе)

Тэрмін рэалізацыі: доўгатэрміновы

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова культуры "Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"

Мэты праекта:

– захаванне і папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, спадчыны;
– стварэнне відэа- і аўдыяфондаў фальклору рэгіёна: абрадаў, песень, танцаў;
– духоўнае выхаванне насельніцтва шляхам выканання абрадаў, песень, танцаў;
– развіццё маральнай каштоўнасці асобы, яе мастацка-творчага патэнцыялу;
– далучэнне насельніцтва да нацыянальных традыцый і фальклорных каштоўнасцей;
– павышэнне мастацкага ўзроўню, выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры фальклорных калектываў.

Задачы праекта:

– арганізацыя выездаў фальклорных калектываў на розныя мерапрыемствы раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў;
– стварэнне метадычных матэрыялаў па фальклорным напрамку (сцэнарыі, метадычныя распрацоўкі, аўдыя- і відэаматэрыялы);
– набыццё сцэнічных касцюмаў для фальклорных калектываў;
– набыццё шумавога аркестра (бубны, трашчоткі, каробачкі, званочкі і г.д.);
– супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі для папулярызацыі фальклору рэгіёна.

Мэтавая група: жыхары і госці Ушацкага раёна

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

– арганізацыя выступленняў фальклорных калектываў на раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах;
– арганізацыя экскурсій для розных катэгорый насельніцтва з дэманстрацыяй кутка фальклору і паказам выступленняў фальклорных калектываў;
– падрыхтоўка метадычак з матэрыяламі па фальклоры (сцэнарыі, метадычныя распрацоўкі);
– выраб альбомаў, буклетаў, брашур, тэматычных папак аб фальклорных калектывах;
– запіс аўдыя- і відэаматэрыялаў;
– арганізацыя супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі для папулярызацыі рэгіянальнага фальклору.

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 25 000

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 25 000
  • Суфінансаванне: няма

Месца рэалізацыі праекта: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, вёска Матырына

Кантактная асоба: Котаў Віктар Пятровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, тэл. 0215827945, +375292154207, nachideolush@mail.ru

Будзем рады супрацоўніцтву!

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі