Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

5 Врс 2018

Гуманітарны праект "Здаровыя дзеці – будучыня Беларусі": ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Гуманітарны праект

"Здаровыя дзеці – будучыня Беларусі"

Аддзел па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Здаровыя дзеці – будучыня Беларусі".

Тэрмін рэалізацыі: 2019-2020 гг.

Мэты праекта:
 
- стварэнне ўмоў для фарміравання ў адпачывальнікаў культуры здаровага ладу жыцця, усвядомленых адносін да свайго здароўя, развіццю фізічнай актыўнасці;
- фарміраванне жыццёвых нормаў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя, выпрацоўкі стэрэатыпаў здаровага ладу жыцця для эфектыўнага процідзеяння неспрыяльным фактарам сацыяльнага асяроддзя дзяцей-сірот, а таксама павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу;
- паляпшэнне і ўмацаванне спартыўнай базы ДУА "Аздараўленчы лагер "Бабраня-2010".

Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

- развіццё розных відаў спорту з улікам інтарэсаў дзяцей, якія аздараўляюцца ў лагеры;
- фарміраванне ў дзяцей усвядомленых патрэбнасцяў у сістэматычных занятках фізічнай культурай і спортам, самаўдасканаленні, вядзенні здаровага ладу жыцця;
- павелічэнне долі дзяцей, уцягнутых ў працэс заняткаў фізічнай культурай і спортам з мэтай выключэння здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў і выкаранення шкодных звычак, якія згубна ўплываюць на іх здароўе;
- абсталяванне і добраўпарадкаванне спартыўнай базы ДУА "Аздараўленчы лагер "Бабраня-2010" у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі бяспекі і камфортнасці.

Мэтавая група: лагер прызначаны для аздараўлення непаўналетніх дзяцей. Штогод у лагеры праходзяць аздараўленне каля 120-150 дзяцей-сірот, што складае 60% ад агульнай колькасці дзяцей.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

- устаноўка сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі;
- устаноўка 2-радных трыбун для гледачоў;
- укладка бегавых дарожак вакол спартыўнага поля;
- устаноўка тэнісных сталоў;
- уладкаванне міні-футбольнай пляцоўкі з натуральным пакрыццём.

Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 70000

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 65000
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 5000

Месца рэалізацыі праекта: ДУА "Аздараўленчы лагер "Бабраня-2010", Бабруйскі раён, каля в. Шчаткава

Кантактная асоба: Давыдоўская Алеся Мікалаеўна, старшыня ўстановы "Фізкультурна-спартыўны клуб Бабруйскага раёна", 8 (0225) 721-825, 8 (044) 549-64-99, klub.sport@yandex.ru

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі