Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

17 Стд 2020

Гуманітарны праект установы "Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

Гуманітарны праект установы

Назва праекта: "Не побач, а разам"

Назва арганізацыі: Установа "Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва"

Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс: 213051, Магілёўская вобл., г. Бялынічы, вул. Савецкая, 37, тэл. 8-02232-79 476, факс:  8-02232-79 478

Інфармацыя аб арганізацыі:

Установа "Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" створана рашэннем Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта 21.05.2001 г. № 18-14. Цэнтр выконвае функцыю па аказанні сацыяльнай дапамогі і падтрымкі маючым у гэтым патрэбу катэгорыям грамадзян (сем’яў). Адзінокія, маламаёмныя, бяздомныя грамадзяне, пажылыя людзі, інваліды, шматдзетныя сем’і, маці-адзіночкі, ахвяры сямейнага насілля – гэтыя і іншыя сацыяльна слабаабароненыя катэгорыі насельніцтва знаходзяць своечасовую і кваліфікаваную псіхалагічную, юрыдычную, эканамічную, рэабілітацыйную і іншую сацыяльную дапамогу.
З 2012 года ўстанова супрацоўнічае з арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па рэалізацыі сумесных ініцыятыў.

Кіраўнік арганізацыі: Крупенькіна Алена Уладзіміраўна, дырэктар, 8-02232-79 476

Менеджар праекта: Лазоўская Наталля Валер’еўна, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, 8-02232-78 338

Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц: цэнтр раней не супрацоўнічаў з замежнымі партнёрамі

Патрэбная сума: 50 000 долараў ЗША
Суфінансаванне: 10% ад патрэбнай сумы

Тэрмін праекта: 2020-2021 гг.

Мэты праекта:

- арганізацыя садзейнічання ў паспяховай сацыялізацыі і інтэграцыі ў грамадства сацыяльна слабаабароненых катэгорый насельніцтва;
- аптымізацыя працэсу сацыяльнай адаптацыі людзей з абмежаваннямі, рэалізацыя іх творчага патэнцыялу, фарміраванне новых сацыяльна значных роляў шляхам уключэння іх у соцыум;
- стварэнне спрыяльных умоў для задавальнення інфармацыйных, культурных патрэбнасцей і паўнацэннага грамадска карыснага правядзення вольнага часу.

Задачы праекта:

- аснашчэнне памяшкання для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі новым сучасным тэхнічным (тэлевізар, відэакамера), бытавым (мультыварка, электрычная пліта), гульнявым і спартыўным абсталяваннем (спартыўны інвентар);
- набыццё транспарту, прызначанага для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
- пераадоленне сацыяльнай ізаляванасці людзей з інваліднасцю пры дапамозе арганізацыі пазнавальнага правядзення вольнага часу;
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем і інтэграцыі і рэабілітацыі сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва.

Дэталёвае апісанне дзейнасці ў рамках праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі:

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ўстановы "Бялыніцкі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" наведваюць 25 інвалідаў I і II групы і 15 грамадзян пажылога ўзросту.

Гэта катэгорыя людзей пастаянна адчувае слабую сацыяльную абароненасць, адарванасць ад грамадства, незапатрабаванасць. Яны раз’яднаныя паміж сабой. Уключэнне іх у грамадскую і культурную дзейнасць, маральная падтрымка дапамогуць пераадолець комплекс непатрэбнасці, напоўніць рэальным зместам правы чалавека на дастойнае існаванне.

Таму наспела неабходнасць стварэння гэтага праекта на базе ўстановы "Бялыніцкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва". Распрацоўцы праекта папярэднічала сацыялагічнае апытанне, якое дало магчымасць ацаніць неабходнасць яго распрацоўкі для канкрэтнай мэтавай групы. Вынікі апытання паказалі, што грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра, адчуваюць найбольшую патрэбнасць у стасунках, узаемаразуменні, дапамозе і падтрымцы, у правядзенні вольнага часу і арганізацыі розных культурна-масавых мерапрыемстваў. Абапіраючыся на вынікі праведзенага апытання, вызначыліся асноўныя напрамкі гэтага праекта: наведванне святочных мерапрыемстваў, канцэртаў, экскурсій, аснашчэнне пакоя для заняткаў фізічнай культурай, абсталявання кухоннага кутка для навучання карыстанню сацыяльна-бытавымі прадметамі.

Абгрунтаванне праекта:

У нашы дні шмат слоў гучыць пра міласэрнасць, пра ўвагу да людзей, асабліва да тых, хто мае ў гэтым патрэбу больш за іншых, – гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, людзі сацыяльна слабаабароненых катэгорый насельніцтва, тыя слаі насельніцтва, якія маюць патрэбу ў разуменні, абароне і сацыяльнай інтэграцыі. Гэтым людзям патрэбна дапамога ў сацыялізацыі і адаптацыі. Людзі з інваліднасцю – паўнацэнныя члены нашага грамадства, і нам пад сілу дапамагчы ім у інтэграцыі ў грамадства. Стварэнне аднолькавых магчымасцей для людзей з інваліднасцю, як напрамак сацыяльнай палітыкі, звязана з забеспячэннем даступнасці не толькі адукацыі і работы, але і розных форм культуры, культурнай дзейнасці і адпачынку. Такая дзейнасць з’яўляецца адным з істотных рэсурсаў аптымізацыі сацыяльнай актыўнасці людзей з інваліднасцю, якая мае здольнасць стымуляваць працэс сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы.

Бюджэт праекта:

Тэлевізар - $500
Відэакамера - $400
Мультыварка - $200
Электрычная пліта - $200
Гульнявы і спартыўны інвентар - $700
Набыццё транспарту, прызначанага для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі - $48 000

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі