Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

16 Стд 2020

Гуманітарны праект УАЗ "Глуская ЦРБ імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава"

Гуманітарны праект УАЗ

Назва праекта: "Паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі – аснова ўстойлівага развіцця Глускага раёна"

Назва арганізацыі: УАЗ "Глуская ЦРБ імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава"

Фізічны і юрыдычны адрас арганізацыі, тэлефон, факс, e-mail: Магілёўская вобласць, г.п. Глуск, вул. Сямёнава, 5а, 8-02230-78142, gluskzrb@mogilev.by

Інфармацыя аб арганізацыі:

Місія УАЗ "Глуская ЦРБ" – захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва Глускага раёна.

Мэты дзейнасці:

- аказанне кваліфікаванай і спецыялізаванай амбулаторна-поліклінічнай і стацыянарнай медыцынскай дапамогі;
- аказанне хуткай медыцынскай дапамогі;
- правядзенне санітарна-гігіенічных і проціэпідэмічных мерапрыемстваў;
- правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў (у тым ліку па імунапрафілактыцы, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захваральнасці і інваліднасці);
- правядзенне мерапрыемстваў па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі.

Бальніца ў Глускім раёне заснавана ў 1889 годзе. Статус раённай бальніцы прысвоены ў 1946 годзе. Як УАЗ "Глуская ЦРБ імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава" зарэгістравана 30.12.2004 года. Унікальнасць установы ў тым, што яна адна з нямногіх бальніц з’яўляецца імянной, носіць імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава. УАЗ "Глуская ЦРБ" не мае вопыту ў праектнай дзейнасці ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва.

Кіраўнік арганізацыі: Пятрова Ірына Георгіеўна, галоўны ўрач УАЗ "Глуская ЦРБ", 8-02230-78117, +375(44) 7227083

Менеджар праекта: Лохач Дзіяна Аляксандраўна, вядучы эканаміст, 8-02230-78142, +375(29) 6431836

Ранейшая дапамога, атрыманая ад іншых замежных крыніц: у адрас УАЗ "Глуская ЦРБ" гуманітарная дапамога не паступала з замежных крыніц.

Неабходная сума: 240 000 долараў ЗША
Суфінансаванне: раённы бюджэт – 6000 долараў ЗША

Тэрмін праекта: 1 ліпеня 2020 г. – 30 чэрвеня 2021 г.

Мэта праекта: Стабілізацыя дэмаграфічных паказчыкаў, павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця насельніцтва, зніжэнне агульнай смяротнасці ў Глускім раёне, павелічэнне эфектыўнасці дзейнасці рэальнага сектара эканомікі, устойлівае развіццё Глускага раёна.

Задачы праекта:

  • ранняя дыягностыка хранічных захворванняў і злаякасных новаўтварэнняў;
  • своечасовае аказанне адэкватнай медыцынскай дапамогі з улікам рэзультатаў лабараторных даследаванняў;
  • максімальны ахоп насельніцтва Глускага раёна дыспансернымі і прафілактычнымі аглядамі з выкананнем усяго неабходнага спектра лабараторных даследаванняў;
  • арганізацыя і ўкараненне скрынінгавых праграм;
  • зніжэнне смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту;
  • зніжэнне смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту;
  • зніжэнне захваральнасці на злаякасныя новаўтварэнні і смяротнасці ад іх;
  • павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі насельніцтву Глускага раёна.

Дэталёвае апісанне дзейнасці ў рамках праекта ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі:

Мэтавая група: насельніцтва Глускага раёна

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

- абследаванне насельніцтва з выкананнем усіх неабходных лабараторных і інструментальных метадаў даследаванняў (у тым ліку агульнаклінічныя аналізы, электракардыяграфія і іншыя інструментальныя даследаванні);
- павышэнне даступнасці лабараторных даследаванняў, павелічэнне колькасці абследаваных асоб, забеспячэнне своечасовасці абследавання;
- правядзенне электракардыяграфічных даследаванняў на фельчарска-акушэрскіх пунктах у мэтах своечасовага выяўлення хвароб сістэмы кровазвароту і накіравання пацыентаў да ўрачоў-спецыялістаў;
- павышэнне якасці лабараторных і інструментальных метадаў даследавання і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання медыцынскага абсталявання.

Для дасягнення пастаўленых мэт і рэалізацыі задач неабходна:

Набыць ва ўстанову наступную медыцынскую тэхніку:
- гематалагічны аналізатар;
- біяхімічны аналізатар;
- гемакаагулометр;
- аналізатар кіслотна-шчолачнага стану;
- 8 ЭКГ-апаратаў;
- цэнтрыфугі (2 адзінкі);
- бінакулярны мікраскоп (2 адзінкі).

Выканаць бягучы рамонт клініка-дыягнастычнай лабараторыі:
- замена запаўненняў дзвярных праёмаў;
- замена сантэхнічнага абсталявання;
- замена інжынерных сетак;
- замена асвятляльных прыбораў і электрычных сетак;
- унутраныя аддзелачныя работы.

Абгрунтаванне праекта:

Грунтуючыся на выніках маніторынгу і аналізу дэмаграфічнай сітуацыі ў Глускім раёне на працягу апошніх 2 дзесяцігоддзяў відавочны стабільна высокі ўзровень агульнай смяротнасці, які значна перавышае абласны і рэспубліканскі паказчыкі. Так, у 2018 годзе паказчык агульнай смяротнасці ў Глускім раёне склаў 20,2‰, у Магілёўскай вобласці – 13,8‰. Індыкатар Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады" складае 12,5‰.
За 9 месяцаў 2019 года паказчык агульнай смяротнасці павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года і склаў 22,3‰, паказчык агульнай смяротнасці ў Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў 2019 года склаў 13,7‰. Сур’ёзную занепакоенасць выклікае даволі высокі ўзровень смяротнасці сярод насельніцтва працаздольнага ўзросту, які ў 2 разы перавышае мэтавы паказчык Дзяржаўнай праграмы (4,1‰ у 2018 годзе і 4,0‰ у 2019 годзе). У Глускім раёне паказчык смяротнасці працаздольнага ўзросту ў 2018 годзе склаў 8,6‰, за 9 месяцаў 2019 года – 8,2‰. Па Магілёўскай вобласці вышэйназваны паказчык за 9 месяцаў 2018 года склаў 4,9‰, за аналагічны перыяд 2019 года – 4,7‰.

Прагрэсіўнае змяншэнне насельніцтва ў раёне адбываецца ў асноўным за кошт жыхароў сельскіх паселішчаў, дзе смяротнасць у 2,5 раза вышэйшая за смяротнасць гарадскога насельніцтва, як у працаздольным узросце, так і ва ўзросце старэйшым за працаздольны. Удзельная вага насельніцтва старэйшага за 60 гадоў у Глускім раёне складае 32%, у Магілёўскай вобласці – 25,5%, у г. Магілёве – 22,5%, у г. Бабруйску – 24,5%. Смяротнасць асоб старэйшага працаздольнага ўзросту ў 4 разы вышэйшая за смяротнасць працаздольных грамадзян. У структуры агульнай смяротнасці хваробы сістэмы кровазвароту складаюць 45%, злаякасныя новаўтварэнні – 13,2%, знешнія прычыны – 8,7%.

З улікам вышэйпералічанага відавочна, што для перспектыўнага развіцця Глускага раёна, росту канкурэнтаздольнасці эканомікі неабходна развіццё чалавечага патэнцыялу і паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Рашэнне вышэйназваных праблем з’яўляецца прыярытэтнай задачай Глускага раёна.

Дзейнасць пасля заканчэння праекта:

Сітуацыю магчыма змяніць карэнным чынам шляхам ранняга выяўлення шырокага спектра хвароб сістэмы кровазвароту і злаякасных новаўтварэнняў, максімальнага ахопу насельніцтва Глускага раёна дыспансернымі аглядамі, арганізацыі і ўкаранення скрынінгавых праграм.

Вышэйназваныя мерапрыемствы дадуць магчымасць своечасова выявіць злаякасныя новаўтварэнні, хранічныя захворванні, хваробы сістэмы кровазвароту, своечасова назначыць адэкватнае лячэнне, што палепшыць якасць жыцця пацыентаў, павялічыць сярэднюю працягласць жыцця, знізіць узровень агульнай смяротнасці насельніцтва Глускага раёна, у тым ліку працаздольнага ўзросту, зменшыць працоўныя страты, павысіць эфектыўнасць дзейнасці рэальнага сектара эканомікі.

Стабілізацыя колькасці насельніцтва ў Глускім раёне, змяненне ўзроставай структуры насельніцтва на карысць прагрэсіўнага тыпу (павелічэнне колькасці працаздольнага насельніцтва і дзяцей) дасць магчымасць значна палепшыць эканамічную сітуацыю, павысіць узровень развіцця вытворчага патэнцыялу, тэхналогій, інфраструктуры, а гэта асноўны стрыжань далейшага існавання на геаграфічнай карце Глускага раёна, яго працвітання і ўстойлівага развіцця, а таксама залог эканамічнай стабільнасці Рэспублікі Беларусь.

Бюджэт праекта: 246 000 долараў ЗША

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі