Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

1 Лют 2019

Гуманітарны праект у аздараўленчым лагеры "Турасполле" Ушацкага раёна

Гуманітарны праект у аздараўленчым лагеры
Назва праекта: "Мадэрнізацыя ўстановы "Аздараўленчы лагер "Турасполле" аддзела адукацыі Ушацкага райвыканкама"

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2 гады, 2019–2020 гады

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: аддзел па адукацыі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, Віцебская вобласць

Мэта праекта: павышэнне якасці аказання паслуг па аздараўленні і карыснай занятасці дзяцей у летні перыяд ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці

Кароткае апісанне гуманітарнага праекта

Ва ўстанове "Аздараўленчы лагер "Турасполле" аддзела адукацыі Ушацкага райвыканкама" штогод атрымліваюць аздараўленне ад 130 да 145 навучэнцаў з Ушацкага раёна і суседніх раёнаў, у якіх няма сваіх летніх аздараўленчых лагераў (Расонскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і інш.).

Сацыяльная роля ўстановы "Аздараўленчы лагер "Турасполле" аддзела адукацыі Ушацкага райвыканкама" заключаецца ў першую чаргу ў тым, што кожны год у ім атрымліваюць аздараўленне больш як 50% дзяцей з замяшчальных сем’яў (прыёмныя, апякунскія), ад 5 да 10 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 2-3 навучэнцы, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Паколькі ў перспектыве не плануецца будаўніцтва аздараўленчых лагераў у названых вышэй раёнах Віцебскай вобласці, а дзяцей розных катэгорый уліку з кожным годам становіцца ўсё больш, – гуманітарная місія лагера ва Ушацкім раёне ўзрастае. Яшчэ кожнае лета ў лагеры "Турасполле" працуе эколага-біялагічны профільны атрад, што дае магчымасць ахапіць аздараўленнем дзяцей старэйшых за 15 гадоў.

Аднак для паўнацэннага функцыянавання ўстановы не хапае адміністрацыйна-медыцынскага корпуса, адпаведнага патрабаванням санітарных норм і правіл, што прад’яўляюцца да аздараўленчых лагераў.
Таксама для рацыянальнага правядзення часу выхаванцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця лагеру неабходна футбольная міні-пляцоўка.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта (чаканы вынік):

- павышэнне якасці паслуг па летнім аздараўленні навучэнцаў Ушацкага, Расонскага, Шаркаўшчынскага і Браслаўскага раёнаў;
- павелічэнне колькасных паказчыкаў па аздараўленні навучэнцаў Ушацкага і суседніх раёнаў;
- павышэнне якасных паказчыкаў па аздараўленні навучэнцаў Ушацкага і суседніх раёнаў.

Мэтавая група: аддзел па адукацыі Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, гаспадарчая група аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама, Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі "Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі"

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі праекта (план рэалізацыі)

У рамках рэалізацыі праекта аддзел па адукацыі Ушацкага райвыканкама плануе:

Студзень – люты 2019 года

1. Стварыць аргкамітэт па рэалізацыі праекта (работнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна, якія прымаюць удзел у рабоце летніх змен лагера, работнікі гаспадарчай групы аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама, Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі "Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі").

Сакавік – ліпень 2019 года

2. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для будаўніцтва адміністрацыйна-медыцынскага корпуса і футбольнай міні-пляцоўкі.
3. Правядзенне тэндара на будаўнічыя работы, заключэнне дагавораў з будаўнічымі арганізацыямі.

Жнівень – кастрычнік 2019 года, красавік – май 2020 года

4. Будаўніцтва адміністрацыйна-медыцынскага корпуса і футбольнай міні-пляцоўкі.
5. Аказанне пасільнай дапамогі будаўнічым арганізацыям у правядзенні будаўнічых работ.

Май – чэрвень 2020 года

6. Аказанне бязвыплатнай пасільнай дапамогі ў правядзенні добраўпарадкавання тэрыторыі пасля будаўнічых работ.
7. Азеляненне тэрыторыі пасля будаўнічых работ сваімі сіламі.

Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША): 1 500 000
1 000 000 – будаўніцтва адміністрацыйна-медыцынскага корпуса;
500 000 – будаўніцтва футбольнай міні-пляцоўкі.

Крыніца фінансавання: аб’ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 1 498 500
  • Суфінансаванне: 1 500

Месца рэалізацыі праекта: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Турасполле

Кантактная асоба: Наталля Васільеўна Стрыжонак, начальнік аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама, 8 02158 2 78 37, strizhenok_natalya@mail.ru

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі