Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

3 Лют 2021

Гуманітарны праект "Мадэрнізацыя эндаскапічнага гастраэнтэралагічнага медыцынскага абсталявання ў дзяржаўнай установе аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 г.Гродна"

Гуманітарны праект

Назва праекта: "Мадэрнізацыя эндаскапічнага гастраэнтэралагічнага медыцынскага абсталявання ў  дзяржаўнай установе аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 г.Гродна"

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2021-2022 гг.

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: Дзяржаўная ўстанова аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 горада Гродна"

Мэты праекта: Ранняя дыягностыка і скрынінг захворванняў страўнікава-кішачнага тракту з вядзеннем накапляльнага відэарэгістра абследаванняў.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

Найменне абсталявання:
1. Відэагастраскоп Fujinon EG 530WR працэсар ЕРХ 2500:
- колькасць -1шт.
- на суму - 40 тыс. долараў ЗША;
2. Відэакаланаскоп Fujinon 530WL-3:
- колькасць - 1шт.
- на суму - 20 тыс. долараў ЗША;
Агульны кошт праекта - 60 тыс. долараў ЗША.

Высокая інфарматыўнасць відэагастраскопа і відэакаланаскопа дасць магчымасць на належным узроўні  забяспечыць аказанне якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву дзяржаўнай установы аховы здароўя "Гарадская паліклініка № 1 г.Гродна":
- скараціць чаргу на каланаскапію (у сувязі з адсутнасцю каланаскопа ў дзяржаўнай установе аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 г.Гродна" пацыенты накіроўваюцца ў іншыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы  г.Гродна);
- павысіць верагоднасць пастаноўкі дакладнага дыягназу пры сумніўных клінічных сімптомах захворванняў;
- распазнаваць захворванні на самых ранніх стадыях, што вельмі важна ў дыягностыцы анкалагічнай паталогіі;
- правядзенне скрынінгавых эндаскапічных абследаванняў страўнікава-кішачнага тракту ў насельніцтва з афармленнем і накапленнем відэарэгістра праведзеных абследаванняў.

Мэтавая група: насельніцтва дзяржаўнай установы аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 горада Гродна"

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:
Сучасная і своечасовая дыягностыка дасць магчымасць зменшыць колькасць запозненых шматразовых аперацыйных умяшанняў і дарагога медыкаментознага лячэння ў хворых з анкалагічнай паталогіяй, дазволіць  пачаць лячэнне на ранніх стадыях захворванняў, што зменшыць часовую непрацаздольнасць, інвалідызацыю, смяротнасць насельніцтва. У перспектыве дасць магчымасць пазбегнуць эканамічных страт на лячэнне хворых з анкапаталогіяй.

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): $60 000

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання

  • Сродкі донара: $60 000

Месца рэалізацыі праекта: Рэспубліка Беларусь, горад Гродна

Кантактная асоба: галоўны ўрач дзяржаўнай установы аховы здароўя "Гарадская паліклініка №1 горада Гродна" Соўца Сяргей Уладзіміравіч, тэл. (0152) 61-06-48; факс. (0152) 61-06-33, gp-1@mail.grodno.by

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі