Выбары членаў Савета Рэспублікі адбыліся ва ўсіх абласцях і Мінску | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі | Апошнія падзеі ў Беларусі - навіны, фота, відэа, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

26 Врс 2012

Выбары членаў Савета Рэспублікі адбыліся ва ўсіх абласцях і Мінску

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання адбыліся 25 верасня ва ўсіх абласцях  і Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Парадак фарміравання верхняй палаты беларускага парламента спалучае элементы выбарнасці і прызначальнасці. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і ад Мінска на пасяджэннях Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі назначае Прэзідэнт.

У ліку тых, каму дэпутаты мясцовых Саветаў даверылі прадстаўляць інтарэсы сваіх рэгіёнаў у Савеце Рэспублікі, старшыні аблвыканкамаў: Брэсцкага - Канстанцін Сумар, Віцебскага - Аляксандр Косінец, Гомельскага - Уладзімір Дворнік, Мінскага - Барыс Батура, Магілёўскага - Пётр Руднік.

Дэпутаты Мінскага Савета дэпутатаў падтрымалі сёння кандыдатуры старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава, старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, страшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Анатоля Русецкага, старшыні савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандра Шакуціна, першага сакратара Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Ігара Бузоўскага.

Сярод тых, хто быў выбраны членам Савета Рэспублікі, таксама генеральны дырэктар ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" Валерый Іваноў, дырэктар ААТ "Агракамбінат "Усход" Магілёўскага раёна Віктар Пінчук, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, старшыня СВК "Агракамбінат "Сноў" Мікалай Радаман, а таксама вядомы ў Беларусі бізнесмен, уладальнік прадпрыемства "Марко" Мікалай Мартынаў.

Дакументы аб выніках выбараў прэзідыумы абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў накіруюць у Цэнтрвыбаркам у двухдзённы тэрмін пасля пасяджэнняў. Вынікі выбараў будуць падведзены не пазней за 5 кастрычніка. Да гэтага часу адбудзецца таксама рэгістрацыя выбраных членаў Савета Рэспублікі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску