Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі | Апошнія падзеі ў Беларусі - навіны, фота, відэа, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

28 Врс 2012

Наглядальнікі ад ПС Саюзнай дзяржавы канстатавалі стварэнне ў Беларусі ўсіх умоў для правядзення справядлівых і адкрытых выбараў

28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Наглядальнікі ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі канстатавалі, што на праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбарах былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для назірання за ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама для правядзення справядлівых і адкрытых выбараў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу па выніках паездкі саюзных парламентарыяў у якасці наглядальнікаў у Беларусь.

"Выбары праводзіліся ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. У ходзе галасавання беларускаму народу была прадастаўлена магчымасць свабоднага волевыяўлення, а сам працэс галасавання адпавядаў патрабаванням заканадаўства Беларусі", - падкрэслілі ўдзельнікі назірання.

Дэлегацыя Парламенцкага сходу колькасцю 25 чалавек у складзе місіі наглядальнікаў ад СНД ажыццяўляла кароткатэрміновае назіранне за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання. У дэлегацыю ўваходзілі дэпутаты Дзяржаўнай думы і члены Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі, супрацоўнікі сакратарыята Парламенцкага сходу. Дэлегацыю ўзначаліла старшыня камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўству і рэгламенту, дэпутат Дзярждумы Таццяна Маскалькова.

Саюзныя парламентарыі маюць значны вопыт працы ў якасці міжнародных наглядальнікаў за ходам выбараў на постсавецкай прасторы. Цікавасць расійскіх парламентарыяў да выбарных працэсаў у Беларусі абумоўліваецца асаблівым характарам адносін дзвюх дзяржаў, улічваючы высокі ўзровень і ўсёабдымны характар інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Задачай членаў дэлегацыі Парламенцкага сходу па назіранню за падрыхтоўкай і правядзеннем парламенцкіх выбараў у Беларусі з'яўлялася назіранне за працэсам выбараў пры захаванні прынцыпаў палітычнай нейтральнасці і неўмяшання ў ход выбарчага працэсу. Наглядальнікі глыбока вывучылі беларускае выбарчае заканадаўства і нарматыўныя акты ЦВК Беларусі, міжнародныя агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы.

Назіранне за ходам галасавання вялося ў Мінску і Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Саюзныя парламентарыі наведалі 90 выбарчых участкаў, азнаёміліся з работай выбарчых камісій.

У дзень выбараў наглядальнікі ад Парламенцкага сходу прысутнічалі на адкрыцці і закрыцці ўчасткаў і пры падліку галасоў выбаршчыкаў. На працягу ўсяго дня галасавання парламентарыям было прадастаўлена права бесперашкоднага доступу на выбарчыя ўчасткі і ў памяшканні для галасавання. Наглядальнікі адзначылі своечасовае адкрыццё выбарчых участкаў, высокі ўзровень аснашчэння неабходнымі матэрыяламі і абсталяваннем месц галасавання і работы членаў участковых выбарчых камісій. Істотныя недахопы і парушэнні, якія маглі б паўплываць на ход выбарчага працэсу, не былі зафіксаваны.

Ва ўсіх рэгіёнах, дзе саюзныя парламентарыі назіралі за выбарамі, адзначана высокая актыўнасць выбаршчыкаў. Наглядальнікі высока ацанілі арганізацыю працэсу галасавання, у тым ліку забяспечанасць выбарчых камісій заканадаўчымі актамі аб выбарах і неабходнымі метадычнымі рэкамендацыямі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс