Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі | Апошнія падзеі ў Беларусі - навіны, фота, відэа, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

24 Врс 2012

Лукашэнка: у Беларусі гатовы прыслухоўвацца да заўваг, але апрыёры не прымаюць залішняга націску

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі гатовы прыслухоўвацца да заўваг, што выказваюцца адносна правядзення выбарчай кампаніі, аднак апрыёры не прымаюць залішняга націску. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта – выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД за парламенцкімі выбарамі Сяргеем Лебедзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

“Мы стараліся выбары правесці ўжо настолькі дэмакратычна, каб камар носа не падтачыў. Але, зразумела, магчыма, былі нейкія шурпатасці, бо гэта ж цэлая краіна, гэта больш як 7 тыс. выбарчых участкаў, амаль 7,5 млн. выбаршчыкаў. Але, тым не менш, нейкія, напэўна, будуць недахопы, і мы поўныя рашучасці над імі працаваць”, - падкрэсліў Прэзідэнт.

“Але мы ад выбараў да выбараў, вы, напэўна, заўважылі, удасканальваемся пакрыху і спрабуем да аўтаматызму давесці ўсе гэтыя працэсы, зноў жа таму што ажыццяўляецца страшэнны націск з боку заходніх дзяржаў, вы гэта ведаеце. Мы да гэтага спакойна ставімся. Відаць, і ў іх ёсць нейкае рацыянальнае зерне, і гатовы, у тым ліку, сам слухаць іх, і рабіць адпаведныя вывады. Адзінае, чаго мы не прымаем – гэта апрыёры залішні націск. У нас вяршэнствуе закон, Канстытуцыя”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

“Надзвычай дакладна гэта пракаменціраваў старшыня ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, які вельмі выразна сказаў: ёсць Канстытуцыя, ёсць законы, і трэба ацэньваць выбары, ці адпавядаюць яны законам Беларусі, а тут прычапіцца няма да чаго, усё ж астатняе – гэта пена”, – адзначыў Прэзідэнт. “Гэта вельмі дакладная абсалютная ацэнка для любой дзяржавы. Мы праводзім выбары для сябе і па сваіх законах. Можа, яны не зусім дасканалыя, але пакуль гэтыя законы дзейнічаюць, і мы павінны прытрымлівацца гэтых законаў. Ну а сур’ёзныя заўвагі я гатовы выслухаць, мы гатовы працаваць над гэтым”, - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс