Лідзія Ярмошына: Мінулыя выбары былі найменш канфліктнымі ў гісторыі суверэннай Беларусі | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі | Апошнія падзеі ў Беларусі - навіны, фота, відэа, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

1 Кст 2012

Лідзія Ярмошына: Мінулыя выбары былі найменш канфліктнымі ў гісторыі суверэннай Беларусі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінулыя парламенцкія выбары былі найменш канфліктнымі ў гісторыі суверэннай Беларусі. Аб гэтым у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК задаволена вынікамі выбарчай кампаніі: "Гэта, напэўна, нават самыя простыя парламенцкія выбары за ўвесь той перыяд, калі я працую старшынёй". Як правіла, выбранне дэпутатаў парламента з'яўляецца самым канфліктным, і палітычнае напружанне пасля гэтага значна больш цяжкае, чым пасля ўсіх іншых выбарчых кампаній, сказала яна. Паступае шмат скаргаў, адзначаюцца спрэчкі, складаныя ўзаемаадносіны паміж кандыдатамі і акруговымі выбарчымі камісіямі. Па выніках праведзеных выбараў такіх сітуацый узнікала значна менш, спакойнай і малаканфліктнай можна назваць і апеляцыйную кампанію.

"Ці то кандыдаты былі інертныя, ці то нашы выбарчыя камісіі працавалі лепш, чым звычайна. Ці то сапраўды дапамаглі тыя змяненні выбарчага заканадаўства, якія ўступілі ў сілу два гады таму", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Разам з тым, на яе думку, прэтэндэнты на дэпутацкае крэсла мала працавалі з выбаршчыкамі, у сувязі з чым паступалі заявы ад грамадзян на недастатковую колькасць інфармацыі пра кандыдатаў.

У цэлым, лічыць Лідзія Ярмошына, новаўвядзенні на цяперашніх парламенцкіх выбарах (правядзенне дэбатаў, заяўны прынцып правядзення перадвыбарнай агітацыі, бюджэтныя ўліванні і інш.) сябе апраўдалі, хоць былі і збоі.

Гаворачы аб тым, наколькі аб'ектыўныя і незалежныя ацэнкі наглядальнікаў па выніках выбараў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што яны залежаць ад тых задач, якія ставяцца перад місіяй. Пэўным крокам насустрач з боку місіі АБСЕ яна назвала прызнанне выбараў адпаведнымі нацыянальнаму заканадаўству.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску