Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі | Апошнія падзеі ў Беларусі - навіны, фота, відэа, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

Парламенцкія выбары 2012 у Беларусі

23 Врс 2012

Чураў: Арганізацыя галасавання ў Беларусі была на ўзроўні еўрапейскіх дзяржаў

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя галасавання ў Беларусі была на ўзроўні еўрапейскіх дзяржаў. Такое меркаванне 23 верасня журналістам выказаў кіраўнік ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, які прыехаў у Беларусь у якасці наглядальніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя галасавання і абсталяванне выбарчых участкаў цалкам адпавядаюць заканадаўству Беларусі і нічым не горшыя, чым у іншых еўрапейскіх дзяржавах", - сказаў кіраўнік ЦВК Расіі.

Уладзімір Чураў адзначыў, што яго крыху здзівіла невялікая колькасць наглядальнікаў на тых выбарчых участках, якія ён наведаў. У асноўным колькасць наглядальнікаў вар'іравалася ад 1 да 4. У Баранавічах Уладзімір Чураў наведаў адзін участак, дзе выбары праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове, таму што два кандыдаты з трох зняліся з выбараў. "Але гэта было аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Інфармацыя аб іх была знята са стэнда, і аб гэтым былі шырока праінфармаваны выбаршчыкі", - сказаў кіраўнік ЦВК Расіі.

Акрамя таго, Уладзімір Чураў паведаміў, што пачаў назіранне за выбарамі з наведвання 5 участкаў у Брэсце, як у цэнтры горада, так і на яго ўскраінах. "У тым ліку ўчастак, які нас цікавіць практычна, адкрыты ў гандлёвым цэнтры. Я назваў бы яго самым празрыстым з тых, якія бачыў сёння, у прамым сэнсе слова - у яго ўсе сцены шкляныя", - адзначыў ён.

Затым Уладзімір Чураў накіраваўся ў Кобрын, наведаў не толькі выбарчыя ўчасткі ў горадзе, але і ў адным з бліжэйшых аграгарадкоў.

Паводле яго слоў, назіранні будуць абагульнены, а інфармацыя перададзена калегам з беларускага ЦВК.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс