27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась сустрэўся сёння з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамадам Ханіфам Атмарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.
Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва па лініі дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з кампетэнтнымі органамі Афганістана. Акрамя таго, адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.