Падзеі
18 Ліс 2016
Цімофці даў высокую ацэнку стану беларуска-малдаўскіх адносін
18 лістапада, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці, які завяршае свае паўнамоцтвы, даў высокую ацэнку стану беларуска-малдаўскіх адносін і падкрэсліў даверны характар двухбаковага дыялогу на вышэйшым узроўні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Малдове.
Мікалай Цімофці заявіў аб гэтым у прыватнай размове з паслом Беларусі ў Малдове Сяргеем Чычуком, які прыняў удзел у сустрэчы прэзідэнта Малдовы з кіраўнікамі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Кішынёве, арганізаванай з нагоды заканчэння мандата кіраўніка малдаўскай дзяржавы.