Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2017

Сусветны банк у 2018 годзе плануе пачаць праграму кансультавання малога і сярэдняга бізнесу

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк у 2018 годзе плануе пачаць праграму кансультавання малога і сярэдняга бізнесу, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.

Кіраўнік прадстаўніцтва адзначыў, што ў Сусветнага банка ёсць шэраг напрамкаў работы па падтрымцы МСП у Беларусі. "У прыватнасці, у наступным годзе пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза мы пачнём праграму кансультавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў па пытаннях развіцця бізнесу. Акрамя таго, Міжнародная фінансавая карпарацыя (член Групы Сусветнага банка. - Заўвага БЕЛТА) плануе ўкладваць інвестыцыі непасрэдна ў малыя і сярэднія прадпрыемствы, дапамагаць ім развівацца і мадэрнізавацца. І нарэшце мы плануем кансультаваць урад Беларусі па пытаннях удасканалення нарматыўна-прававога асяроддзя, якое рэгулюе работу прыватнага сектара", - расказаў ён.

Таксама Аляксандр Крэмер нагадаў, што Банк развіцця Беларусі ў бліжэйшы час пачне прапаноўваць крэдытную лінію малым і сярэднім прадпрыемствам, выкарыстоўваючы сродкі СБ. На гэтыя мэты было выдзелена $60 млн.

"Малыя і сярэднія прадпрыемствы з'яўляюцца своеасаблівым рухавіком дынамічнай эканомікі. І якраз у малым і сярэднім бізнесе могуць развівацца інавацыі, а таксама можа расці прадукцыйнасць працы. На мой погляд, калі Беларусь і будзе ствараць добра аплатныя рабочыя месцы для сваіх грамадзян, то ў першую чаргу гэта будзе адбывацца ў сферы малых і сярэдніх прадпрыемстваў", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі