27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўдастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ нумар 462 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Вядучы рэдактар галоўнага выпуску рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Аліна Шрубок удастоена ордэна Пашаны.
Рэдактар аддзела перакладаў (на англійскую мову) цэнтра знешніх камунікацый БЕЛТА Наталля Кавалеўская і намеснік генеральнага дырэктара - начальнік цэнтра знешніх камунікацый агенцтва Марта Чвей удастоены медаля "За працоўныя заслугі".
Галоўны рэдактар выдавецтва БЕЛТА Галіна Галаватая і вядучы фотакарэспандэнт аддзела па падрыхтоўцы і выпуску фотаінфармацыі агенцтва Леанід Шчаглоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.