27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 лютага правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубіным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку праблемнага характару. Разам з тым бакі адзначылі станоўчую дынаміку адносін, якая намецілася апошнім часам. Таксама былі разгледжаны некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, у прыватнасці сітуацыя ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў паведамленні.