20 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады будзе абмеркаваны 26 мая ў Калінінградзе на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сходу.
Акрамя таго, дэпутаты з прадстаўнікамі Калінінградскай вобласці разгледзяць пытанні супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі Расіі, у прыватнасці стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю.
Плануецца таксама наведванне аб'екта расійска-беларускага супрацоўніцтва: міжнароднай аграпрамысловай групы кампаній "Садружнасць".
У мерапрыемстве прымуць удзел саюзныя дэпутаты, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, урада Калінінградскай вобласці і аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ў Калінінградзе.