20 кастрычніка, Верона /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскае супрацоўніцтва дэманструе пазітыўную дынаміку. Такое меркаванне выказаў 19 кастрычніка журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на палях X Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Каменціруючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў 2017 годзе, дзяржаўны сакратар адзначыў, што ёсць пазітыўны рух па розных напрамках. "Напрыклад, у першым паўгоддзі ажывілася эканамічнае супрацоўніцтва, урэгуляваны шэраг пытанняў, якія, з аднаго боку, маюць тэхнічны характар, але, з іншага, яны важны для далейшых крокаў наперад. Мы таксама нядаўна прынялі тры новыя праграмы, да канца года разлічваем прыняць яшчэ. Усё гэта можна запісаць нам "у плюс", - сказаў Рыгор Рапота.
Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Расія і Беларусь з'яўляюцца актыўнымі членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.