У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Прэзідэнт: Савет па прадпрымальніцтве будзе рэфармаваны

Прэзідэнт: Савет па прадпрымальніцтве будзе рэфармаваны3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па прадпрымальніцтве пры Прэзідэнце будзе рэфармаваны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер сур'ёзна рэфармуем Савет па прадпрымальніцтве", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, цяпер гэты орган працуе неэфектыўна.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прадпрымальнікі павінны прыняць актыўны ўдзел у фарміраванні абноўленага складу савета. "Накіруйце таго, хто там павінен быць. Але без тых, хто ўмее толькі балбатаць, але нічога не хоча рабіць", - даручыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што члены савета павінны быць сумленнымі і гаварыць аб тым, што ў цэлым хвалюе прадпрымальнікаў.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кіраўніку цэнтра Мізеса Яраславу Раманчуку ўвайсці ў Савет па прадпрымальніцтве. "Калі вы захочаце як перадавы чалавек быць членам гэтага савета, я супраць не буду. Мы цяпер падбіраем добрага старшыню, каб ён меў адміністрацыйны рэсурс, мог дастукацца да Прэзідэнта ў любы час. Па задуме і яго палажэннях, савет павінен акумуляваць увесь негатыў, але не толькі ў прыватнасці, а ў цэлым, і ўносіць Прэзідэнту для вырашэння", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. Пакуль, паводле яго слоў, члены савета ў асноўным вырашаюць асабістыя пытанні, звязаныя са сваёй прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс