7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў і накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закона "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Вызначаны катэгорыі падлягаючых вызваленню ад пакарання асоб, асуджаных за злачынствы, што не належаць да цяжкіх і асабліва цяжкіх. Гэта непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды І і ІІ груп, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных.
Пэўным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год.
Праект закона прадугледжвае арганізацыю своечасовага ўліку амнісціраваных асоб, аказанне ім дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні.
Прадугледжваецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месц пазбаўлення волі - 2,2 тыс. чалавек.
Дакладчыкам законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі вызначаны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.