3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Латвіі абмяркоўваюць сёння ў Савеце Рэспублікі парламентарыі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што адносіны Беларусі і Латвіі, у тым ліку міжпарламенцкія, выходзяць на новы віток. Краіны рэалізуюць больш за 50 пагадненняў і дагавораў. Тавараабарот расце, аднак, падкрэсліла яна, у гэтым напрамку наперадзе яшчэ нямала работы. Перспектыўным уяўляецца і навуковае супрацоўніцтва. "Калі ёсць давер, узаемаразуменне паміж народамі, тады развіваецца і эканоміка", - звярнула ўвагу Мар'яна Шчоткіна.
Віцэ-спікер Сейма Латвіі Гундарс Даўдзе падтрымаў беларускую калегу ў тым, што адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй ўвайшлі ў новую фазу. Аб гэтым сведчыць і актыўны абмен візітамі паміж парламентарыямі. На яго думку, Беларусі і Латвіі пара больш актыўна выкарыстоўваць напрацаваную гадамі палітычную аснову ў эканамічным супрацоўніцтве. "Гэта сапраўды ўзаемавыгадныя адносіны. У любым выпадку ў выйгрышы будуць народы абедзвюх дзяржаў", - перакананы ён.