Фота МЗС
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгрыі ў Беларусі Жолтам Чуторам з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей павіншаваў пасла з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі і выказаў надзею на далейшае пашырэнне дружалюбных і канструктыўных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-венгерскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС. Дыпламаты пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.