У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка забараніў пісаць гісторыю "пад сябе"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка забараніў пісаць гісторыю "пад сябе". Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш, чым крамсаць мінулае, трэба паглядзець на сучаснае. Не трэба кідаць камяні ў мінулае. Мы гэтага не робім, таму што яно неадназначнае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гісторыю часта пад палітыку нахілялі. Гэтага ў Беларусі ўдалося пазбегнуць. "Я, калі стаў Прэзідэнтам, адразу сказаў інтэлігенцыі: вы пад мяне не падстройвайцеся і гісторыю пад мяне не пішыце", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, не трэба інтэлігенцыю ламаць аб калена: прыйшоў адзін кіраўнік - яна спявае адно, прыйшоў новы - яны пачынаюць спяваць іншае. "Я лічу, гэта знявага інтэлігенцыі. Нельга гэтага рабіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Створаную пакаленнямі гісторыю трэба перадаць дзецям і ўнукам у тым выглядзе, якая яна ёсць, не перапісваючы. Гісторыя не ідэальная - ідэальнага нічога няма. Проста трэба спрабаваць убачыць яе аб'ектыўнай, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс